Лявоніха — народны парна-масавы беларускі танец, які выконваецца на мелодыю аднайменнай песні, якая пачынаецца са слоў «А Лявоніху Лявон палюбіў…». Таксама танец вядомы ў ПольшчыЭнциклопедический музыкальный словарь М., 1959, с. 120. Лявоніха шырока вядомая па ўсёй БеларусіЭтнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — : БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. .
Харэаграфія
Музыка танца народная, музычны памер 2/4.
Кампазіцыйна будуецца на нескладаных рухах, якія выконваюцца ў хуткім тэмпе. Рухі танцораў самыя розныя: дробат, галоп, прытупы, просты крок, падэбаск і г. д., яны часта суправаджаюцца плясканнем у далоні. 280px|thumb|Нотны запіс мелодыі Лявоніхі Лявоніха спаўняецца як у масавых, так і ў сольных варыянтах. У масавых варыянтах малюнкі самыя разнастайныя: круг, шэн, зорачкі, карона, варотцы, до-за-до, кружэнне ў парах пад рукіЧурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў.- Мн.: Беларусь, 1994. — 88 с. ISBN 5-33801097-8. У некаторых рэгіёнах Лявоніха выконвалася, як сольны танец, калі выканаўцы па аднаму выходзілі ў сярэдзіну круга і паказвалі сваё майстэрства. Пры такім выкананні была дапушчальная вялікая доля імправізацыі.
На вяселлі «Лявоніха» была галоўным танцам, а на вячоркі выконвалася пасля «Лянцэя» і суправаджалася разнастайнымі жартаўлівымі прыпеўкамі, напрыклад:
А Лявоніха не ладна была, Нямытую мне кашульку дала, Нямытую, не качаную, У суседа пазычаную.
Сцэнічныя варыянты
У сцэнічных нацыянальных касцюмах, якія лягчэй і карацей традыцыйнай вопраткі Лявоніха выглядае яшчэ больш імклівай і жывойАлексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышэйш. школа», 1978. 528 с. с ил..
Арыгінальнае сцэнічнае рашэнне гэтага танцу знайшоў, напрыклад, балетмайстар В. Ямінскі. У пастаноўцы, ажыццёўленай ім у народным ансамблі танца, танчаць адны дзяўчыны, ствараючы атмасферу нязмушанай весялосці. Удала знойдзеныя тут выразныя сродкі, якія пераканаўча раскрываюць характар і ўзаемаадносіны танцуючыхЛявониха и метелица — истоки белорусского танца .
К. А. Алексютовіч у сваіх пастаноўках узбагаціў малюнак Лявоніхі маляўнічымі ўзорамі. Кампазіцыя танца стала цікавей, багацей і разам з тым прасцей. Танец набыў сцэнічную форму.
На тэатральнай сцэне
У балеце «Салавей» (пастаноўка А. Ермалаева) Лявоніха, якую паставіў К. Алексютовіч, была фінальнай сцэнай спектаклю. На дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1941 годзе фінальны танец балета танчыла адначасова 100 парЧерез год была война . так ахарактарызаваў яго:
Сцэнічную версію танца ставілі многія харэографы, у тым ліку Ларыса ЛяшэнкаЛяшенко Лариса Дмитриевна .
Таксама «Лявоніха» выкарыстана ў балетах «Аповесць пра каханне», пастаноўка А. Ермалаева, «Князь-возера», пастаноўка К. Мулера.
У культуры
«Лявоніху» ў шэрагу найбольш распаўсюджаных на ігрышчах танцаў адзначаў у сваёй кнізе Е. Э. СноСно Е. Э. В бототах Полесья. Белорусы. Спб., 1904 с. 15. А. Грыневіч адзначаў. іншыя назвы танца: «Крутуха», «Круцёлка», «Падарожная».
Першая публікацыя танца «Лявоніха» была ў складзе музычнай камедыі «Тарас на Парнасе» кампазітара Іосіфа Шадурскага ў зборніку «С околиц Витебска», але на думку беларускага музыказнаўцы Б. С. Смольскага напеў Лявоніхі можа ўзыходзіць да далёкіх часоў мастацтва скамарохаў. Гэтая тэорыя пацвярджаецца даследаваннямі .
А. Макаёнак напісаў твор «Лявоніха на арбіце».
Мелодыя «Лявоніхі» гучыць у 2-й частцы Людвіга БетховенаСкорабагатаў В. В. Зайгралі спадчынныя куранты: Цыкл нарысаў з гісторыі прафесіянальнай музычнай культуры Беларусі. Мн., 1998.Зміцер Сасноўскі. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ МУЗЫЧНЫХ УПЛЫВАЎ А. Карповіч. 9-я сімфонія Бетховена // ЛіМ. 1939. 17 студз..
Назву 'Лявоніха' носіць сорт морквыГОСУДАРСТВЕННЫЙ РЕЕСТР СОРТОВ , вяргіні.
Літаратура
Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.
Спасылкі
Всесоюзная Сельскохозяйственная Выставка. Скульптурная группа «Народный танец лявониха», установленная перед павильоном Белорусской ССР Лявоніха на YouTube Фатаграфія Харэаграфія Лявоніхі
Катэгорыя:Беларускія народныя танцы