Дунайская вежа () — самае высокае збудаванне ў Вене і другое па вышыні ў Аўстрыі. Размешчана ў Дунай-парку (Donaupark) на беразе ракі Дунай.

Была пабудавана ў 1964 годзе па праекту архітэктара Ханса Лінтля (Hannes Lintl).

Апісанне Вышыня вежы — 252 м.

На вышыні 150 м знаходзіцца назіральная пляцоўка, да якой вядуць 2 ліфта, што падымаюць наведвальнікаў наверх за 35 секунд. На пляцоўцы ўстаноўлены механізм для скачкоў з дапамогай «тарзанкі», якая выкарыстоўваецца ў летні час.

На вышыні 160 і 170 м знаходзяцца два рэстарана («Панарама» і «Дунайскі вальс»), якія размяшчаюцца на платформах, што верцяцца (тры хуткасных рэжыма, поўны абарот за 26, 39 і 52 хвіліны адпаведна).

На вежы ўстаноўлены антэны сотавых кампаній, УКХ-радыёстанцый і іншых службаў радыёсувязі. Нягледзячы на сваё падабенства з тэлевізійнай вежай, яна не выкарыстоўваецца для гэтых мэтаў.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Вежы Катэгорыя:Архітэктура Вены Катэгорыя:Славутасці Вены