Галубе́ц, або голуб — хуткі беларускі народны танец, роднасны рускім і ўкраінскім узорамЧурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў.- Мн.: Беларусь, 1994. — 88 с. ISBN 5-33801097-8.
Харэаграфія
Памер — 3/4. Характэрны рух — падбіўка адной нагой другой нагі з ударам абцаса аб абцас («галубец»)Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — : БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. .
Апісанне
Падрабязнага апісання танца не захавалася. Мелодыя была запісаная ў 1921 годзе М. М. Чуркіным ў вёсцы Радзівонаўка Горацкага раёна Магілёўскай вобласціЧуркін М. М. Беларускія народныя песні і танцы, с. 83, 189.
Назва, магчыма, паходзіць ад слова «голуб», бо танцор, адлюстроўваючы закаханага, пераймаў паводзіны буркуючага голуба, абыходзячы дзяўчыну з розных бакоў кругаміАлексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.. Галубец танцавалі валачобнікі..
Танец патрабаваў высокага выканальніцкага майстэрства, што пацвярджаецца радкамі з песні, запісанай у сяле Якімовічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні:
Хто выскача галубца, Той будзе малайца…
Рускі варыянт
Скокі парныя. Яны пачаналіся ў вельмі павольным тэмпе. Кожны скакаў у сваім характары і па сваім адбіваючы нагамі. Дзяўчына стаяла на адным месцы, імкнучыся адкруціць твар ад хлопца, які хадзіў вакол яе, пераймаючы голубу, які варкуе вясной з галубкай. Затым тэмп музыкі паскараўся, хлопец пачынаў больш энергічна наступаць на дзяўчыну, вытвараючы разнастайныя коленца, імкнучыся паказаць сваю ўдаласць. Дзяўчына ўсё больш ветліва ставілася да партнёра і ўжо не старалася ад яго сысці, а затым ішла яму насустрач, калыхаючы сцёгнамі, плячыма, плаўна узмахваючы рукамі. Толькі часам у фінале хлопец і дзяўчына, узяўшыся за рукі, робяць некалькі паваротаў па крузе, яшчэ радзей бывае, каб хлопец, абняўшы дзяўчыну, кружыўся разам з ёй. Заканчваліся скокі імітацыяй саіція. Яны, як правіла, сканчаліся ў сярэдзіне круга ўзаемным паклонамПляска // РЭМ (ethnomuseum.ru).
Сцэнічныя пастаноўкі
«Галубец» танцавалі валачобнікі, ён выконваўся таксама Першай беларускай трупай І. Буйніцкага.
Сучасная пастаноўка танца была зроблена балетмайстрам К. А. Алексютовічам.
Літаратура
Катэгорыя:Беларускія народныя танцы Катэгорыя:Рускія народныя танцы Катэгорыя:Вялікдзень у славянскай традыцыі