Харог (, ) — горад (з 1932 года) у Таджыкістане, адміністрацыйны цэнтр Горна-Бадахшанской аўтаномнай вобласці.

Размешчаны на вышыні 2200 м, паблізу ўпадзення ракі Гунт у Пяндж, за 525 км ад Душанбэ. Звязаны аўтамабільнымі дарогамі з гарадамі Душанбэ і Ош. Насельніцтва каля 30 тыс. Аэрапорт.

У Харогу знаходзіцца самы высакагорны батанічны сад на тэрыторыі былога СССР. Ён жа займае другое месца ў свеце па вышыні над узроўнем мора, саступаючы батанічнаму садзе ў Непале.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Таджыкістана