Калона караля Жыгімонта () — помнік каралю Жыгімонту III на плошчы перад Каралеўскім палацам у Варшаве.
Гісторыя Калона была ўстаноўлена ў 1643—1644 гадах у якасці дара караля Уладзіслава IV у гонар яго бацькі, па праекце Аўгустына Лочы і Канстанціна Тэнкала. Статуя была створана Клементэ Молі і адлітая з бронзы каралеўскім ліцейнікам Даніілам Тымам.
Статуя адлюстроўвае караля ў рыцарскіх даспехах. У правай руцэ трымае крывую шаблю, левай рукой абапіраецца на крыж.
Ствол калоны, першапачаткова выраблены з мяккага кангламерату, быў у 1885—1887 гадах заменены ствалом з граніту.
Падчас Варшаўскага Паўстання калона была павалена. Яна была адноўленая ў 1949 годзе (адсутнічыя элементы ўзнавіў скульптар Юзаф ГазыH. Sygietyńska, Kamień w architekturze i rzeźbie Warszawy, с. 105.J.Górski, Warszawa w latach 1944—1949. Odbudowa, с. 420.). Быў выраблены новы ствол з граніту, пастаўленага стшэгомскім кар’ерам у Сілезіі.
Надпіс на калоне:
Літаратура Górski J., Warszawa w latach 1944–1949. Odbudowa, Warszawa 1988. ISBN 9788301033224. Sygietyńska H., Kamień w architekturze i rzeźbie Warszawy, Warszawa 1978.
Спасылкі
Катэгорыя:Помнікі Варшавы Катэгорыя:Калоны Польшчы Катэгорыя:Збудаванні Варшавы ў стылі барока Катэгорыя:З’явіліся ў 1644 годзе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Варшаве Катэгорыя:1644 год у Еўропе