Яраслаў Се́йферт (, , Прага — , Прага) — чэшскі пісьменнік і журналіст. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (1966). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1936, 1955). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1984) «За паэзію, якая адрозніваецца свежасцю, пачуццёвасцю і багатым уяўленнем і сведчыць аб незалежнасці духу і рознабаковасці чалавека».

Творчасць Першы паэтычны зборнік — «Горад у слязах» (1921). Удзельнік стварэння гуртка пралетарскага мастацтва «Дзівасіл». У творчасці імкнуўся да паэтызацыі прозы жыцця, абапіраючыся на рэалістычныя дэталі і рэлігійную сімволіку. У паэтычных зборніках «Толькі каханне» (1923), «На хвалях ТСФ» (1925) апяваў радасць жыцця, экзотыку падарожжаў. Зборнік «Салавей спявае дрэнна» (1926) прасякнуты трагічным светаадчуваннем. У зборніках «Яблык з каленяў» (1933), «Рукі Венеры» (1936) звярнуўся да традыцый класічнай чэшскай паэзіі — напеўнасці, меладычнасці, арганічнасці сітуацый. Асноўныя тэмы зборнікаў «Патушыце агні» (1938), «Веер Бажэны Немцавай» (1940), «Ішоў бедны мастак па свеце» (1949) — каханне, паэзія, радзіма, прыгажосць Прагі, гісторыя чэшскай культуры; зборнік «Мамачка» (1954) — успаміны пра дзяцінства. У зборніках «Канцэрт на востраве» (1965), «Адліванне званоў» (1967), «Парасон з Пікадылі» (1979) пераважае верлібр, які стаў дамінантай яго паэтыкі. Аўтар зборнікаў «Моравы слуп» (1981), «Быць паэтам» (1983) і інш.

Беларускія пераклады На беларускую мову яго асобныя вершы пераклалі С. Панізнік, Ю. Бушлякоў, А. РазанаўГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., М. Танк. Сэйфэрт Я. [Вершы] / Перакл. Ю. Бушлякова // Фрагмэнты. 1997. № 3. у кнігах: Высокае неба. Мн., 1980 На зорных шляхах. Мн., 1991

Літаратура

Спасылкі

Сейверт, Ярослав // Энцыклапедыя «Кругасвет» Сейферт // Литературная энциклопедия: В 11 т. — М., 1929—1939. На сайце Нобелеўскай прэміі (англ.) Біяграфія, фатаграфіі (англ.)

Катэгорыя:Паэты Чэхіі Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Журналісты Чэхіі Катэгорыя:Дысідэнты Чэхаславакіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Народныя артысты Чэхаславакіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка Катэгорыя:Камуністы Чэхіі і Славакіі