Дацэнт (ад «навучальны»; ) — вучонае званне і пасада ў вышэйшых навучальных установах многіх краін свету. У беларускай сістэме акадэмічнай іерархіі дацэнт размешчаны ніжэй за прафесара і вышэй за старшага выкладчыка. Як правіла, умовай заняцця пасады дацэнта і атрымання аднайменнага звання з’яўляецца наяўнасць у асобы навуковай ступені.

Беларусь Вучонае званне дацэнта ў Беларусі прысвойваецца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па падставе разгляду Экспертнымі саветамі ВАК і Прэзідыумам ВАК атэстацыйных спраў і хадайніцтваў вучоных саветаў устаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых устаноў.

Да саіскальніка вучонага звання выстаўляецца шэраг умоў: наяўнасць вучонай ступені як мінімум кандыдата навук, адпаведны стаж, навукова-метадычная і публікацыйная актыўнасць і інш.

Саіскальнік звання павінен працаваць бесперапынна не менш аднаго года ва ўстанове вышэйшай адукацыі, якая прадстаўляе яго да вучонага звання, а ў выпадку сумяшчальніцтва — двух семестраў запар або двух семестраў, раздзеленых не больш чым адным семестрам на пасадах рэктара, прарэктара, вучонага сакратара, дэкана і яго намесніка, загадчыка кафедры, начальніка вучэбнай часткі, прафесара, дацэнта і інш.

Вучонае званне дацэнта прысвойваецца асобам, якія, як правіла, маюць вучоныя ступені доктара або кандыдата навук, якія ажыццяўляюць (у тым ліку па сумяшчальніцтве) навукова-педагагічную дзейнасць і: маюць стаж навукова-педагагічнай работы ва ўстановах вышэйшай адукацыі не менш двух гадоў для асоб з вучонай ступенню доктара навук і не менш чатырох гадоў — кандыдата навук; праводзяць на высокім навукова-метадычным узроўні навучальныя заняткі; маюць за апошнія тры гады не менш за тры апублікаваных артыкулаў у навуковых выданнях, уключаных у пералік выданняў ВАК РБ, або ў замежных навуковых выданнях (акрамя тэзісаў і матэрыялаў канферэнцый, артыкулаў у энцыклапедыях, слоўніках і даведніках) і інш.

У заходняй сістэме беларускай пасадзе і вучонаму званню дацэнта прыкладна адпавядае пасада і званне асацыяванага прафесара.

Спецыяльнасці Спецыяльнасці, па якім прысвойваецца навуковае званне дацэнта ў Рэспубліцы Беларусь: Прыродазнаўчыя навукі: Матэматыка Механіка Астраномія Фізіка Хімія Фізіка-хімічная біялогія Агульная біялогія Фізіялогія Тэхнічныя навукі: Машынабудаванне і машыназнаўства Энергетыка Электратэхніка Прыборабудаванне і метралогія Радыётэхніка і сувязь Інфарматыка і вылічальная тэхніка Металургія Матэрыялазнаўства Тэхналогія (па напрамках: хімічная, харчовых прадуктаў, матэрыялаў і вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці, лясной гаспадаркі, дрэваперапрацоўкі і дрэваапрацоўкі) Аграінжынерныя сістэмы Транспарт Будаўніцтва Архітэктура Электроніка і нанаэлектроніка Экалогія Бяспека дзейнасці чалавека Сельскагаспадарчыя навукі: Агранамія Ветэрынарыя Заатэхнія Лесазнаўства Гуманітарныя навукі: Дакументалістыка і бібліятэказнаўства Гісторыя Археалогія Філасофія Літаратуразнаўства Мовазнаўства Мастацтвазнаўства Мастацтва Культуралогія Турызм Фізкультура і спорт Сацыяльна-эканамічныя і грамадскія навукі: Эканоміка Правазнаўства Педагогіка Псіхалогія Сацыялогія Паліталогія Медыцынскія навукі: Клінічная медыцына Прафілактычная медыцына Медыцынская біялогія Фармацэўтыка Навукі аб Зямлі: Геаграфія Геалогія Геадэзія і землеўпарадкаванне Ваенныя навукі: Ваеннае мастацтва і ваеннае будаўніцтва Узбраенне і ваенная тэхніка Дзяржаўная бяспека

Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Адукацыя Катэгорыя:Пасады Катэгорыя:Тытулы