Сумгаі́т () — горад (з 1949) у Азербайджане, на ўзбярэжжы Каспійскага мора каля вусця ракі Сумгаіт, за 30 км на поўнач ад сталіцы Азербайджана — Баку. Трэці па плошчы (пасля Баку і Гянджы) горад Азербайджана, з 2010 года — другі па колькасці насельніцтва.

У горадзе развіваюцца хімічная (АТ «Арганічны сінтэз», АТ «Хімпрам»), металургічная (трубапракатны, алюмініевы заводы), машынабудаўнічая, лёгкая, харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.

Гісторыя Горад быў створаны ў 1949 годзе на месцы невялікага паселішча ў сувязі з развіццём хімічнай і металургічнай прамысловасці ў рэспубліцы. У 1960 годзе насельніцтва новага горада складала 65 тысяч чалавек. Колькасць насельніцтва імкліва расла і ў 1980-х гадах у Сумгаіце пражывала ўжо чвэрць мільёна чалавек, у горадзе стаў востра адчувацца недахоп жылля.

27—29 лютага 1988 года ў горадзе адбыўся армянскі пагром, які стаў адным з першых актаў этнічнага гвалту ў найноўшай савецкай гісторыі. Паводле афіцыйных даных Генеральнай пракуратуры СССР, у ходзе беспарадкаў у Сумгаіце загінула 26 грамадзян армянскай і 6 грамадзян азербайджанскай нацыянальнасці, больш за сто чалавек было паранена.

Гарады-пабрацімы Магілёў Актаў Людвігсхафен Пітэшты Чаркасы Лінц Далас Бары Генуя Руставі Чжучжоў Джэйхан Нявіннамыск Дамадзедава

Вядомыя асобы Васіф Дурарбейлі (нар. 1992) — азербайджанскі шахматыст, гросмайстар.

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Азербайджана