Сцяг Вялікабрытаніі ( — Юніён Джэк) уяўляе сабой спалучэнне тэрытарыяльных сцягоў манархіі: англійскага (святога Георгія), шатландскага (святога Андрэя Першазванага) і ірландскага (). На сцягу Уэльса выяўлены дракон.
Вялікабрытанія выкарыстоўвае ў якасці нацыянальнага сцяга каралеўскі штандар (званы Union Flag або Union Jack). Назва «Юніён Джэк» паходзіць ад англійскай назвы гюйса — сцяга, які падымаюць на ваенных караблях.
Гісторыя
Сцяг Вялікабрытаніі вядзе сваю гісторыю з 1603 года, калі кароль Шатландыі Якаў VI успадкаваў пасад Англіі і стаў англійскім каралём пад імем Якава I. Пры гэтым саюз паміж Англіяй і Шатландыяй насіў характар асабістай уніі, і яны заставаліся незалежнымі дзяржавамі. 12 красавіка 1606 года быў зацверджаны новы сцяг саюза дзяржаў: на шатландскі сцяг святога Андрэя (белы касы крыж на сінім фоне) быў накладзены англійскі сцяг святога Георгія (чырвоны крыж на белым фоне).
Першапачаткова сцяг выкарыстоўваўся толькі на моры як вайскоўцамі, так і гандлёвымі караблямі абедзвюх краін. 5 мая 1634 года яго загадалі выкарыстоўваць толькі ваенным суднам у якасці гюйса, у той час як гандлёвыя караблі павінны былі паднімаць сцягі святога Георгія (англійскія) або святога Андрэя (шатландскія). Пры гэтым наземныя часткі працягвалі выкарыстаць сцягі сваіх краін. У Шатландыі меў некаторае распаўсюджанне нацыянальны варыянт сцяга, у якім белы крыж святога Андрэя размяшчаўся вышэй за чырвоны англійскі крыжScottish variant // United Kingdom - History of the Flag: Part 1 .
Пасля прыняцця ў 1707 годзе Акту аб Уніі, які аб’яднаў абодва каралеўствы ў адзінае Каралеўства Вялікабрытаніі, аб’яднаны сцяг стаў сцягам новай дзяржавы.
У 1801 годзе з прыняццем Акту аб аб’яднанні Вялікабрытаніі і Ірландыі было ўтворанае Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі. Да сцяга, які існаваў раней, быў дададзены знак Ірландыі — крыж святога Патрыка. Пры гэтым белы шатландскі і чырвоны ірландскі крыж перасякаюцца вызначаным чынам. У такім выглядзе сцяг Вялікабрытаніі і дайшоў да нашых дзён. Варта адзначыць, што сіні колер сучаснага шатландскага сцяга святлейшы за сіні колер, які выкарыстоўваецца ў «Юніён Джэку».
Гл. таксама Спіс брытанскіх сцягоў
Спасылкі
Court of the Lord Lyon, Flags
Вялікабрытанія