Сямён Канстанці́навіч Цімашэ́нка (, Фурманка, Бесарабская губерня — ) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1940), двойчы Герой Савецкага Саюза (1940, 1965). У маі 1940 — ліпені 1941 народны камісар абароны СССР.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1895 годзе.
У арміі з 1915, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. У грамадзянскую вайну камандаваў узводам, эскадронам, палком, кавалерыйскай брыгадай, дывізіяй.
Скончыў вышэйшыя ваенна-акадэмічныя курсы (1922), курсы ўдасканалення вышэйшага камсаставу (1927), курсы камандзіраў-адзінаначальнікаў пры Ваенна-палітычнай акадэміі (1930).
З 1925 года камандуючы кавалерыйскім корпусам. З 1933 намеснік камандуючага войскамі БВА, з 1935 — Кіеўскай ваеннай акругі. З 1937 камандуючы войскамі Паўночна-Каўказскай, Харкаўскай, Кіеўскай асобай ваенных акруг. У час паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну (1939) камандаваў Украінскім фронтам. У савецка-фінскую вайну (1939—40) камандаваў войскамі Паўночна-Заходняга фронту, які са значнымі стратамі прарваў «лінію Манергейма».
У 1940—41 гады нарком абароны. У Вялікую Айчынную вайну ў Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандавання, галоўнакамандуючы Заходнім і Паўднёва-Заходнім стратэгічнымі напрамкамі, камандуючы войскамі Заходняга, Паўднёва-Заходняга, Сталінградскага, Паўночна-Заходняга франтоў; прадстаўнік Стаўкі па каардынацыі дзеянняў войск шэрагу франтоў і Чарнаморскага флоту.
Пасля вайны камандуючы войскамі Баранавіцкай (1945—46), Паўднёва-Урапьскай (1946—49) і Беларускай (1946, 1949—60) ваенных акруг. З 1960 у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР, у 1961—70 гады старшыня Савецкага камітэта ветэранаў вайны.
Член ЦК ВКП(б) у 1939—52, кандыдат у члены ЦК КПСС з 1952 года. Член ЦК КПБ (1930—37, 1949—61). Член Бюро ЦК КПБ (1949—60). Член ЦВК БССР (1927—37). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1937 года. Член прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1938—40 гады. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—63).
Памёр у 1970 годзе. Пахаваны на Краснай плошчы ля Крамлёўскай сцяны ў Маскве.
Ушанаванне памяці Яго імем названы спартыўна-стралковы комплекс у Мінску, на будынку Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь усталявана мемарыяльная дошка.
Крыніцы
Літаратура Цімашэнка Сямён Канстанцінавіч // С. 114—115.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кілійскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Катэгорыя:Першаконнікі Катэгорыя:Кіраўнікі ваеннага ведамства СССР Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Камандуючыя Ленінградскай ваеннай акругай Катэгорыя:Камандуючыя Паўднёва-Уральскай ваеннай акругай Катэгорыя:Камандуючыя Беларускай ваеннай акругай Катэгорыя:Камандуючыя Харкаўскай ваеннай акругай Катэгорыя:Члены Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Камандуючыя Кіеўскай ваеннай акругай