Іван Сцяпанавіч Конеў (16 (28) снежня — ) — савецкі палкаводзец, Маршал Савецкага Саюза (1944Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении генералу армии Коневу И. С. военного звания маршала Советского Союза» от 20 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 29 февраля (№ 12 (272)). — С. 1), двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Герой ЧССР (1970), Герой МНР (1971).
Біяграфія У арміі з 1916 года, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1934). У 1934—1937 гадах служыў у Беларускай ваеннай акрузе. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы 19-й арміяй, войскамі Заходняга, Калінінскага, Паўночна-Заходняга, Сцяпнога, 2-га і 1-га Украінскага франтоў. Войскі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў абароне Віцебска, у Смаленскай, Маскоўскай, Курскай бітвах, у бітве за Дняпро, у Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. З 1945 года галоўнакамандуючы Цэнтральнай групай войск і вярхоўны камісар па Аўстрыі. З 1946 года галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі і намеснік міністра Узброеных Сіл СССР. З 1950 года галоўны інспектар Савецкай Арміі — намеснік ваеннага міністра, камандуючы войскамі Прыкарпацкай ваеннай акругі. У 1955—1960 гадах 1-ы намеснік мінстра абароны СССР, адначасова галоўнакамандуючы Аб’яднанымі Узброенымі Сіламі дзяржаў-удзельніц Варшаўскага Дагавора. У 1960—1961 і з 1962 г. генеральны інспектар МА СССР.
Памяць У горадзе Рэчыца яго імем названа вуліца; на доме, дзе ён жыў у 1934—1937 гадах, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Ржэўскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Узнагароджаныя ганаровай зброяй з залатой выявай Дзяржаўнага герба СССР Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Бэлць Катэгорыя:Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Прагі Катэгорыя:Удзельнікі Парада Перамогі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Камандуючыя Паўночна-Каўказскай ваеннай акругай Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Цверы Катэгорыя:Камандуючыя Прыкарпацкай ваеннай акругай Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Крапіўніцкага Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Белгарада Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Берліна Катэгорыя:Камандуючыя Забайкальскай ваеннай акругай Катэгорыя:Удзельнікі падаўлення Венгерскага паўстання 1956 года Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Махачкалы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці