Хары Эдмунд МарцінсанНапісанне імя і прозвішча Хары Эдмунд Марцінсан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.148. (, — ) — шведскі пісьменнік і паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1974) разам з Эйвіндам Юнсанам.
Яго жонкай была знакамітая шведская пісьменніца Муа Марцінсан. Вялікую вядомасць атрымаў пры публікацыі сімволіка-фантастычнай паэмы «Аніяра» (1956). У 1974 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію ў літаратуры. На той час ён быў сябрам Шведскай акадэміі, якая вызначае лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Гэты факт стаў падставай для падазрэнняў у недабрасумленнасці Марцінсана. З часам напады ў яго адрас рабіліся толькі часцейшымі. Марцінсан скончыў жыццё самагубствам, зрабіўшы сабе харакіры нажніцамі ў Каралінскім шпіталі ў Стакгольме.
Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Паэты Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя паэты Катэгорыя:Зарэзаліся Катэгорыя:Пісьменнікі-самазабойцы