Ян (ЖанСібеліус называў сябе на французскі манер Жанам (), таму ў сусветнай практыцы ўжываецца менавіта гэты варыянт імя. У беларускай, пад уплывам рускай традыцыі, ужываецца варыянт «Ян»., Юхан) СібеліусВарыянты напісання імя Ян Сібеліус, Юхан Сібеліус у адпаведнасці з: або Сібеліюс ( , ; , Хяменліна, Вялікае княства Фінляндскае — , Ярвенпяя, Фінляндыя) — фінскі кампазітар, педагог; заснавальнік нацыянальнай кампазітарскай школы; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў сусветнага сімфанізму.
Біяграфічныя звесткі Вучань М. Вегеліуса. 3 1891 выкладаў у Хельсінкскай кансерваторыі.
Творчасць Для яго творчасці характэрны віртуознае валоданне тэхнікай кампазіцыі і інструментоўкі, сінтэз класічных і рамантычных традыцый, імкненне да праграмнасці. Арганічна перапрацоўваў музычны фальклор, выкарыстоўваючы яго ладава-гарманічныя і гарманічныя асаблівасці. Творы вылучаюцца своеасаблівай строгасцю і адначасова непасрэднасцю выказвання, для іх характэрны патрыятычныя матывы, заснаваныя на фінскай народнай паэзіі, гісторыі, міфалогіі і эпасе. Сярод твораў: сімфонія «Кулерва» для салістаў, хору і аркестра (1892), 7 сімфоній для аркестра (1899—1924), праграмныя аркестравыя творы, у тым ліку сюіта «Лемінкяйнен» (1893—96), 4 легенды (у тым ліку «Туанельскі лебедзь» на сюжэт «Калевалы»), сімфанічныя паэмы, у тым ліку «Сага» (апошняя рэд. 1901), «Вясновая песня» (1894), «Фінляндыя» (1899), «Дачка Поўначы» (1906), «Начная скачка і ўсход сонца» (1907), «Тапіёла» (1926), канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1903), «Сумны вальс»; інструментальныя ансамблі і п’есы; кантаты і хары, каля 100 рамансаў і песень, музыка да драматычных спектакляў і інш.
Асноўныя творы
Сімфоніі «Кулерва», сімфонія для салістаў, хору і аркестра, op.7 (1899) Сімфонія № 1 e-moll, op.39 (1899) Сімфонія № 2 D-dur, op.43 (1902) Сімфонія № 3 C-dur, op.52 (1907) Сімфонія № 4 a-moll, op.63 (1911) Сімфонія № 5 Es-dur, op.82 (1915) Сімфонія № 6 d-moll, op.104 (1923) Сімфонія № 7 C-dur, op.105 (1924)
Ушанаванне памяці 3 1951 штогод праводзіцца Міжнародны музычны фестываль «Тыдзень Сібеліуса» (Хельсінкі).
Гл. таксама Сібеліус (цягнік)
Літаратура
Спасылкі
Ян Сібеліус: Ноты твораў на IMSLP Сайт, прысвечаны Яну Сібеліусу Акадэмія Яна Сібеліуса
Катэгорыя:Кампазітары XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Фінляндыі Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Масоны