Цыліндр — адна з галоўных частак поршневага рухавіка ўнутранага згарання. Уяўляе сабою рабочую камеру аб’ёмнага выцяснення.
Унутраныя і вонкавыя часткі цыліндраў падвяргаюцца рознаму нагрэву і звычайна выконваюцца з асобных частак: унутраная частка — працоўная ўтулка або гільза цыліндра вонкавая — кашуля
Паміж унутранымі і вонкавымі часткамі маецца прастора, у рухавіках з вадзяным астуджэннем тут цыркулюе астуджальная вадкасць.
У пераважнай большасці выпадкаў кашулі цыліндраў выконваюцца ў выглядзе адной адліўкі для ўсяго шэрагу цыліндраў і завуцца блокам цыліндраў. Корпус блока цыліндраў вырабляюць звычайна з таго ж матэрыялу, што і станіну рухавіка.
Выгляд цыліндраў можа залежаць ад канструкцыі рухавіка.
Спасылкі The Long History of Reverse-Cylinder Engine Designs — motocrossactionmag.com
Катэгорыя:Рухавік унутранага згарання