МТЗ-5 — колавы трактар агульнага прызначэння, які выпускаўся Мінскім трактарным заводам з 1957 па 1962 год і Паўднёвым машынабудаўнічым заводам з 1958 па 1972 г.
Трактар шырокаўніверсальны, прызначаўся для транспартных работ, для выканання работ па доглядзе прапашных культур, ворыва лёгкіх і сярэдніх глеб, перадпасяўной апрацоўкі, пасеву і ўборкі збожжавых культур. Да трактара выраблялася разнастайнае навясное пагрузачна-транспартнае абсталяванне: стогакід, капнавоз універсальны навясны (КУН), вілачны пагрузчык.
Апісанне З'яўляецца далейшым развіццём канструкцыі трактара МТЗ-2.
Асновай трактара служыла паўрама, выкананая з двух швелераў, злучаных паміж сабой адліваным пярэднім брусам, корпусаў муфты счаплення, каробкі перадач і задняга моста. У пярэдняй частцы ўсталёўваўся рухавік, пры гэтым яго задняя частка праз картэр махавіка жорстка змацоўвалася з корпусам муфты счаплення. А спераду рухавік пры дапамозе шарнірнай апоры мацаваўся да пярэдняга брусу паўрамы. Непасрэдна за рухавіком размяшчаўся механізм трансмісіі, які ўключаў муфту счаплення, злучальную муфту, каробку перадач, галоўную перадачу, дыферэнцыял і бартавыя перадачы. Трансмісія мела механізм блакіроўкі дыферэнцыяла.
Пярэдняя вось трактара ўяўляла сабой адліваную трубчастую, тэлескапічную бэльку. Вядучыя колы ўсталёўваліся на шліцавых канцах паўвосяў канчатковых перадач і перамяшчаліся ўздоўж гэтых шліцаў. Перамяшчэннем задніх колаў уздоўж шліцаў змянялася каляіна трактара ў межах 1200-1550 мм, а пры перастаноўцы колаў увагнутым бокам дыскаў вонкі — шырыня каляіны павялічвалася да 1800 мм. Тормазы — калодачнага тыпу. Для працы ў цяжкіх глебавых умовах маглі быць абсталяваны паўгусенічным ходам.
У 1959 годзе была пачата вытворчасць здымнай кабіны.
Мадыфікацыі МТЗ-5 Базавая мадэль. На трактары ўсталёўваўся рухавік Д-40К магутнасці 40 к.с. Мадэль выпускалася каля года, пасля чаго была праведзена мадэрнізацыя. Выраблена 10 189 адз . МТЗ-5К Мадыфікацыя з паасобна-агрэгатнай гідраўлічнай навясной сістэмай. Выпускаўся некалькі месяцаў. У 1957—1958 выраблена 14 769 адз.
МТЗ-5М У 1957 годзе МТЗ-5 быў мадэрнізаваны. МТЗ-5М меў рухавік Д-40М магутнасці 45 к.с. Замест пускавога бензінавага рухавіка быў усталяваны электрастартэр. У 1958—1960 выраблена 20 163 адз.
МТЗ-5Л Адрозніваўся ад МТЗ-5М тым, што на ім усталёўвалі рухавік мадэлі Д-40Л (без свечак напальвання і дэкампрэсійнага механізма), а замест электрастартэрнага пуску быў захаваны запуск з дапамогай пускавога бензінавага рухавіка. Электраабсталяванне пераменнага току.
У 1958—1960 выраблена 41 118 адз.
thumb|МТЗ-5МС МТЗ-5МC / МТЗ-5ЛC Літара "С " у пазначэнні азначала «хуткасны» — «». Магутнасць рухавіка падвысілі да 48 к.с. за кошт павелічэння колькасці абаротаў да 1600 аб/хв (замест 1500). Дыяпазон рабочых хуткасцяў усталявалі ў межах 5—10 км/г. Колькасць рабочых перадач у скрынцы перадач павялічылі з чатырох да пяці. У астатнім прынцыповых адрозненняў ад трактароў МТЗ-5Л і МТЗ-5М не было.
Вытворчасць хуткасных машын пачалася ў 1959 годзеМинский Тракторный Завод — история развития техники . Да 1961 года выраблена 49 927 адз.
Тэхнічныя характарыстыкі Мадэль МТЗ-5 / МТЗ-5К МТЗ-5Л / МТЗ-5М МТЗ-5ЛС / МТЗ-5МС Гады выпуску 1956 / 1957—1961 1958—1960 1961—1962 Колавая формула 4x2 Маса, кг 3190 2750 3075 Габарытныя памеры, мм 4095 x 1884 x 1900 4095 x 1884 x 1910 4095 x 1884 x 2390 Радыус павароту, м 3,7 Каляіна, мм 1200...1800 Колавая база, мм 2380 2450 2450 Клірэнс, мм 525 650 480 Шыны спераду 6,50x20 6,50x20 6,00x20,6,50x16 Шыны ззаду 12x38 12x38 12x38,11x38 Рухавік Д-40К Д-40Л / Д-40М Д-48Л / Д-48М Аб'ём, см³ 4050 4050 4050 Магутнасць, к.с. 40 пры 1400 аб/хв 45 пры 1500 аб/хв 50 пры 1600 аб/хв
Літаратура
Гл. таксама
МТЗ-7 (-7М, −7Л, −7МС, −7ЛС) — мадыфікацыя з усімі вядучымі коламі, выпускаўся з 1958 года.
5