Карлсруэ () — горад у Германіі, у зямлі Бадэн-Вюртэмберг, размешчаны ў наваколлях ракі Рэйн недалёка ад французска-германскай мяжы.

Карлсруэ з’яўляецца другім па колькасці насельніцтва горадам зямлі Бадэн-Вюртэмберг і 21-м у Германіі.

У «рэзідэнцыі права», як часам называюць Карлсруэ, размешчаны Федэральны канстытуцыйны суд, Федэральны суд і Генеральная пракуратура Германіі, а таксама шматлікія федэральныя і зямельныя ведамствы. У горадзе пражывае вялікая колькасць чыноўнікаў і дзяржслужачых.

Адукацыя Тэхналагічны інстытут Карлсруэ

Катэгорыя:Гарады Бадэн-Вюртэмберга

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1715 годзе