Інстытут імя Гётэ (Нямецкі культурны цэнтр імя Гётэ, ням. Goethe-Institut) — германская няўрадавая арганізацыя, задачай якой з’яўляецца папулярызацыя нямецкай мовы за мяжой і садзейнічанне міжнароднаму культурнаму супрацоўніцтву. Найбольш важнай задачай з’яўляецца навучанне нямецкай мове ў якасці замежнай. Таксама мэтай Інстытута імя Гётэ з’яўляецца ўзмацненне міжкультурнага ўзаемадзеяння з Германіяй, якое ўключае не толькі абмен фільмамі, музыкай, літаратурай, але таксама і грамадскімі каштоўнасцямі. Арганізацыя названая ў гонар выбітнага нямецкага паэта Іагана Вольфганга фон Гётэ.

У 2021 годзе аддзяленне Інстытута імя Гётэ ў Мінску было зачыненае на патрабаванне Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Гл. таксама Нямецкая мова ў кубе

Катэгорыя:Распаўсюджанне нямецкай мовы ў свеце Катэгорыя:Вывучэнне нямецкай мовы Катэгорыя:Адукацыя ў Германіі Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Германіі