Караба́ны (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.

Гісторыя 1868 год — з'яўлялася вёскай Свянцянскага павета Віленскай губерні, налічвала 15 двароў і 129 жыхароў. З 1901 года ў вёсцы працавала школа граматы. 1904 год — вёска знаходзілася ў Занарацкай воласці Свянцянскага павета, налічвала 155 жыхароў. 1907 год — вёска налічвае 32 двары, насельніцтва складае 231 жыхара. З 18 па 23 сакавіка 1916 г. падчас Першай сусветнай вайны ў раёне вёскі праходзілі баі Нарачанскай аперацыі войскаў расійскіх армій Паўночнага і Заходняга франтоў. 12 кастрычніка 1940 года вёска ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавета Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці (з 20 верасня 1944 г. — Маладзечанскай). У 1940 г. вёска налічвала 30 двароў і 125 жыхароў. У верасні 1943 года падчас Другой сусветнай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (30 двароў) і забілі 3 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўлена. 1949 год — створаны калгас імя Варашылава. 20 студзеня 1960 года вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці. У 1960 годзе насельніцтва вёскі складала 117 жыхароў. З 1973 года вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» з цэнтрам у вёсцы Занарач. Па стане на 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 18 двароў і 30 жыхароў.

На 30 лістапада 2007 г. вёска налічвала 18 жыхароўЗанарочский сельсовет. Местная повестка на XXI век. / авторы составители Наранович М. Г., Сивограков О. В., Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1.

Вядомыя асобы Зянон Ломаць — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Спасылкі

Катэгорыя:Занарацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна