Маро́зава — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 10 кіламетраў на поўдзень ад Оршы і за 1,5 кіламетры на паўднёвы ўсход ад аўтамагістралі Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль ). Размяшчаецца на беразе аднайменнага возера.
Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Якаўлевіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..
Катэгорыя:Бабініцкі сельсавет (Аршанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна