WordPress — CMS (content management system) сістэма кіравання кантэнтам, з адкрытым зыходным кодам, якая распаўсюджваецца згодна з умовамі ліцэнзіі GNU GPL. Звычайна такія сістэмы выкарыстоўваюцца для захоўвання і публікацыі вялікай колькасці дакументаў, малюнкаў, музыкі або відэа. Сфера ўжывання wordpress - ад блогаў да складаных навінавых рэсурсаў і карпаратыўных сайтаў. Усяго было каля 1.8 мільёнаў запамповак WordPress 2.x. 22 студзеня 2007 года выйшла новая версія WordPress 2.1 “Ella”. Выпуск версіі WordPress 2.2 адбыўся 16.05.2007.

На сённяшні дзень Wordpress — адна з самых папулярных сістэм для вядзення блогаў.

Магчымасці магчымасць публікацыі з дапамогай іншых праграм і сэрвісаў; маментальная публікацыя; прастата ўсталёўкі, налады; падтрымка вэб-стандартаў (XHTML, CSS); падтрымка RSS, Atom, trackback, pingback; падлучальныя модулі (убудовы) з унікальнай простай сістэмай іх узаемадзеяння з кодам; падтрымка так званых «тэм», якія дазваляюць лёгка змяняць як знешні выгляд, так і спосабы высновы дадзеных; «тэмы» рэалізаваны як набор файлаў-шаблонаў на php, што дадатна адбіваецца на хуткасці і гнуткасці; вялізныя бібліятэкі «тэм» і «ўбудоў»; закладзены патэнцыял архітэктуры дазваляе лёгка рэалізоўваць складаныя рашэнні;

Гл. таксама Joomla! Drupal

Крыніцы

Спасылкі WordPress — Англамоўны партал распрацоўшчыкаў. bel.wordpress.org — Лакалізацыя на беларускую мову. WordPress.by — Беларускае кам'юніці. Comparative characteristics of the best CMS

Катэгорыя:Свабодныя сістэмы кіравання сайтамі Катэгорыя:Сістэмы вядзення блогаў Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на PHP