Чэмпіянат Еўропы па футболе () — галоўнае спаборніцтва нацыянальных зборных, якое праводзяць пад эгідай УЕФА. Спаборніцтва праводзяць кожныя 4 гады, пачынаючы з 1960 года, яно праходзіць паміж Чэмпіянатамі свету. Першапачаткова турнір называўся «Кубак еўрапейскіх нацый», у 1968 годзе назву змянілі на «Чэмпіянат Еўропы па футболе».
Жаночы Чэмпіянат Еўропы па футболе ўпершыню адбыўся ў 1984 годзе, а з 1997 года яго праводзяць кожныя 4 гады.
Спасылкі Гісторыя чэмпіянатаў Еўропы на сайце ГОЛ!