Рэйнскія Сланцавыя горы () размешчаны галоўным чынам у Германіі, часткова ў Бельгіі, Люксембургу, Францыі, па абодвух баках сярэдняга цячэння Рэйна.
Даўжыня каля 400 км, вышыня да 800 м (г. Гросер-Фельдберг). Складзены пераважна са сланцаў, кварцытаў, пясчанікаў і вапнякоў. Плато, над якім на 300—400 м узвышаюцца крышталічныя масівы (Таўнус, Хунсрук, Айфель і інш.) і вулканічныя купалы. Расчлянёны далінамі рэк Рэйн, Мозель, Лан. Дубовыя, букавыя і хваёвыя лясы, балоты, пустэчы.
Тэрасы рачных далін і ніжнія ўчасткі схілаў апрацоўваюцца. Жывёлагадоўля. Каля паўночных падножжаў — Рэйнскі вугальны басейн.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Горы Германіі Катэгорыя:Горы Бельгіі Катэгорыя:Горы Люксембурга Катэгорыя:Горы Францыі