Хартыя’97 – беларуская грамадзянская ініцыятыва, якая была накіравана на праваабарончую дзейнасць і аб'яднанне палітычных сіл, апазіцыйных да палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.
Хартыя’97 была складзена па аналогіі з Хартыяй 77 – дэкларацыяй, якая абвясціла прынцыпы пераадолення таталітарызму і аднаўлення дэмакратыі ў Чэхаславакіі. Хартыя’97 была абвешчаная 10 лістапада 1997 года. Хартыя канстатавала парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, разбурэнне нацыянальнай культуры. Яе аўтарамі і ініцыятарамі выступілі журналісты незалежных сродкаў масавай інфармацыі, а яе тэкст быў апублікаваны ў вядучых няўрадавых газетах таго часу: «Имя», «Белорусская деловая газета», «Народная воля», «Свабода», «Свободные новости» і іншых.
У арганізацыйны камітэт грамадскай ініцыятывы ў розны час уваходзілі Андрэй Саннікаў, Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Віктар Івашкевіч, Людміла Гразнова, Пётр Марцаў, Юрый Хашчавацкі і іншыя вядомыя дзеячы. Першымі пад тэкстам Хартыі’97 паставілі подпісы 100 вядомых у краіне палітыкаў, грамадскіх і культурных дзеячаў, журналістаў. Пазней дакумент падпісалі больш за 100 тысяч грамадзян Беларусі.
24 студзеня 2018 года доступ да вэб-сайта chapter97.org быў заблакаваны па ўсёй краіне ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Радавыя чытачы парталу з Беларусі вымушаны карыстацца спецыяльнымі праграмамі, проксі-серверамі і ўсялякага роду ананімімайзерамі. З замежных IP-адрасоў доступ на сайт кампаніі вольны.
У жніўні 2022 года беларускія ўлады прызналі «Хартыю» экстрэмісцкім фарміраваннем. Раней у 2021–2022 гадах яе тэлеграм-канал, лагатып, сайт і старонкі ў сацыяльных сетках былі ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаўРеспубликанский список экстремистских материалов.
Спасылкі Сайт Хартыі’97 Твітэр Хартыі’97 Старонка ў сацыяльнай сетцы УКантакце Старонка ў сацыяльнай сетцы Facebook Telegram канал
Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:З’явіліся ў 1997 годзе Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі