H&M (Hennes & Mauritz) — шведская кампанія, найбуйнейшая гандлёвая сетка ў Еўропе па продажы адзення.
У наш час «H&M Group» прадае вопратку і касметыку прыблізна ў у 37 краінах свету.
У кампаніі працуюць прыблізна .
Гісторыя У 1947 годзе Эрлінгам Персанам быў адкрыты магазін жаночай вопраткі «Hennes» () у горадзе Вестэрас, Швецыя. Пазней, у 1968 годзе Эрлінг Персан набывае краму для паляўнічых і рыбаловаў «Mauritz Widforss». У асартымент дадаюцца лініі вопраткі для мужчын і дзяцей, назва кампаніі змяняецца на «Hennes & Mauritz».
У кастрычніку 2020 года H&M абвясціла, што плануе закрыць 5% сваіх крам па ўсім свеце ў 2021 годзе ў выніку пандэміі COVID-19.
Разам з сотнямі іншых сусветных кампаній, H&M абвясціла 2 сакавіка 2022 года аб спыненні рознічнага гандлю больш чым 150 крам у Расійскай Федэрацыі ў выніку расійскага ўварвання ва Украіну. H&M заявіў, што выступае «за ўсіх людзей, якія пакутуюць» ва Украіне, а таксама за «бяспеку кліентаў і калег» у Расіі. Нядаўна пашырыўшыся, у тым ліку за кошт фарматаў Weekday і & Other Stories, Расія ў той час была шостым па велічыні рынкам H&M, на долю якога прыходзілася 4% продажаў групы ў чацвёртым квартале 2021 года. H&M вырашыла зноў адкрыць крамы ў Беларусі і працягваць працаваць у Казахстане.
Катэгорыя:Кампаніі Швецыі Катэгорыя:Вытворцы адзення і абутку