Ёнас Смільгявічус (нар. 12 лютага 1870 г., пам. 27 верасня 1942 г. у Коўне) — літоўскі палітык і эканаміст, падпісант Акту незалежнасці Літвы 16 лютага 1918 г..
У маладосці вучыўся ў гімназіі ў Мітаве i Ліпаве, пазней вывучаў эканоміку ва ўніверсітэтах Каралеўца i Берліна. Атрымаў тытул магістра ў Берліне ў 1899 г. Пасля вяртання ў Расію на працягу трох гадоў працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі гэтай краіны ў Пецярбургу, пазней жыў у Варшаве i Вільні, дзе заснаваў фірму «Vilija», якая вырабляла сельскагаспадарчыя прылады.
У 1917 годзе арганізаваў віленскую канферэнцыю, пасля чаго быў абраны ў склад Тарыбы. 16 лютага 1918 г. падпісаў Акт незалежнасці Літвы.
Літаратура «Smilgevičius, Jonas». Encyclopedia Lituanica V: 236. (1970—1978). Ed. Simas Sužiedėlis. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. LCC 74-114275.
Катэгорыя:Палітыкі Літвы