Севасто́паль (укр. і ) — горад на Крымскім паўвостраве, на беразе Чорнага мора. Ва Украіне мае спецыяльны адміністрацыйны статус. У Расii мае статус аднаго з 3-х гарадоў федэральнага значэння (нароўні з Масквой i Санкт-Пецярбургам)Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі, артыкул 65 (на рускай мове).

Порт, ваенна-марская база.

Гісторыя У старажытнасці тут знаходзіўся антычны горад Херсанес Таўрычаскі.

Сучасны горад Севастопаль быў заснаваны ў 1783 годзе, пасля далучэння Крыма да Расіі, як база рускай чарнаморскай эскадры. Спачатку называўся Ахціяр (белы ўцёс), з 1784 — Севастопаль (з грэч. — велічны горад). З 1802 уваходзіў у Таўрычаскую губерню. У 1804 аб’яўлены галоўным ваенным портам Чорнага мора. Праславіўся ў час Крымскай вайны (Севастопальская абарона, 1854—1855). З 1875 злучаны чыгункай з Сімферопалем. У канцы XIX ст. буйны прамысловы цэнтр. У Рэвалюцыю 1905—1907 гадоў тут адбылося Севастопальскае паўстанне (1905).

З 1917 у складзе Таўрычаскай савецкай рэспублікі, акупіраваны англійскімі, французскімі і грэчаскімі войскамі. У 1920 вызвалены Чырвонай Арміяй. З 1921 горад у Крымскай аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы РСФСР. У Вялікую Айчынную вайну адбылася гераічная Севастопальская абарона (1941—42). Вызвалены ў выніку Крымскай аперацыі (1944).

З 1954 года ў складзе Крымскай вобласці Украіны. У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады ва Украіне Віктара Януковіча, Севастопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.

30 кастрычніка 2022 года здзейснена атака з выкарыстаннем беспілотных апаратаў на караблі Чаарнаморскага флоту Расіі на рэйдах Севастопаляtass.ru. 13 верасня 2023 года нанесены ракетны ўдар па суднарамонтным заводзе імя Арджанікідзэtass.ru, 22 верасня атакаваны штаб Чаарнаморскага флоту Расііtass.ru.

Насельніцтва Насельніцтва складае 379.200 чал. (2007 г.).

Нацыянальны склад насельніцтва, % (паводле перапісаў): Народы2001 г.1989 г. Рускія71,674,4 Украінцы22,420,7 Беларусы1,61,9 Татары0,70,3 Крымскія татары0,50,1 Армяне0,30,1 Яўрэі0,30,7

Помнікі Касцёл Святога Клімента Помнік Адміралу Карнілаву

Вядомыя асобы

Аркадзь Цімафеевіч Аверчанка Анастасія Бабурава Валянцін Мікалаевіч Макараў (1919—1972) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) — С. 529. Аляксандр Патупа Рыгор Якаўлевіч Ліберзон (1903—1966) — урач-неўролаг. Доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Севастопаль  — даведнік, фотагалерэя на партале Украіны Партал Гасцям Севастопаля  —

Катэгорыя:Гарады Крыма Катэгорыя:Крымская федэральная акруга Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1783 годзе