Герман Казак (; , , Германія — ) — нямецкі пісьменнік. Член Акадэміі навукі і літаратуры ў Майнцы, прэзідэнт Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі ў Дармштаце (1953-63). Біяграфія Дэбютаваў зборнікамі вершаў «Чалавек» (1918), «Востраў» (1920), драмай «Трагічная місія» (1920). Найбольш вядомы раман «Горад за ракой» (1947) — сюррэалістычны паказ «горада памерлых», бяздушнага таталітарнага механізма. Песімістычныя ідэі знайшлі адлюстраванне ў рамане «Вялікая сетка» (1952) і аповесцях «Ткацкі станок» (1949), «Фальшыўка» (1953). Паводле манеры блізкі да Франца Кафкі. Аўтар зборніка эсэ «Мазаіка» (1956).
Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі