Паўль Э́рліх (; 14 сакавіка 1854, Штрэлен, Сілезія — 20 жніўня 1915, Бад-Хомбург, Германія) — нямецкі лекар, імунолаг, бактэрыёлаг, хімік, заснавальнік хіміятэрапіі. Доктар медыцыны (1878). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1908, разам з І. І. Мечнікавым). Ганаровы член Нямецкага хімічнага таварыства.

Вучыўся ва ўніверсітэтах у гарадах Брэслаў, Страсбургу, Фрайбургу, Лейпцыгу. З 1878 г. працаваў у Берлінскай клініцы. З 1887 г. у Берлінскім універсітэце, з 1890 г. прафесар. Адначасова з 1882 г. у Інстытуце інфекцыйных хвароб Р. Коха ў Берліне. З 1896 г. дырэктар заснаванага імЭРЛИХ, ПАУЛЬ // Энцыклапедыя Кругасвет Інстытута па вывучэнні сываратак у Штэгліцы. З 1899 года дырэктар Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Франкфурце-на-Майне.

Навуковая дзейнасць П. Эрліху належаць працы па праблемах гематалогіі, гісталогіі, анкалогіі. Зрабіў апісанне розных форм лейкацытаў крыві, значэнне касцявога мозгу і лімфоідных органаў у кроваўтварэнні. Сфармуляваў першую хімічную інтэрпрэтацыю імуналагічных рэакцый («тэорыя бакавых ланцугоў»). Распрацаваў метады лячэння некаторых інфекцыйных захворванняў. Даказаў магчымасць мэтанакіраванага сінтэзу хіміятэрапеўтычных сродкаў. У 1907 г. стварыў прэпарат сальварсан (прэпарат 606)для лячэння сіфілісу.

Узнагароды Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне Медаль Лібіха

Літаратура

Спасылкі

ЭРЛИХ, ПАУЛЬ // Энцыклапедыя Кругасвет

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сілезіі Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Імунолагі Германіі Катэгорыя:Асобы на банкнотах Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ніжнесілезскім ваяводстве