Рыгор Абрамавіч Багарад (20 ліпеня 1914, Віцебск — 9 лістапада 1996, Мігдаль-ха-Эмек, Ізраіль) — поўны Кавалер ордэна СлавыГригорий Абрамович Богорад.
Біяграфія Нарадзіўся ў Віцебску. Пераехаў у Бірабіджан у 1932 годзеВ честь прославленных земляков // Биробиджанер Штерн, працаваў на лесапілцы.
З 1937 года ў шэрагах Чырвонай Арміі, служыў сапёрам. Прызваны ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны на Паўночна-Заходні фронт. У далейшым удзельнічаў у абароне Сталінграда. У студзені 1944 года ў складзе 2-га Украінскага фронту у рамках захапіў у палон нямецкіх афіцэра і салдата за што быў узнагароджаны ордэнам Славы 3 ступені. У жніўні 1944 года ў Яска-Кішынёўскай аперацыі за размініраванне праходаў да горада яму быў уручаны ордэн славы 2 ступені. Ордэн Славы 1 ступені ён атрымаў за правядзенне дэсанту пры фарсіраванні ракі Цісы у межах Нарыс ваенкора С. Тэльманава аб ім, як аб поўным кавалеры ордэна Славы, упершыню з'явіўся ў газеце Другога Украінскага фронту. Потым прадвігаўся з фронтам ў Венгрыю і Аўстрыю, скончыўшы вайну у ЧэхаславакііЮрий Файнзильберг Бой вели не ради славы // Биробиджанская звезда. Камандзір аддзялення 92 гвардзейскага батальёна.
У 1945 годзе дэмабілізаваны. Вярнуўшыся ў Бірабіджан, дзе працаваў на мэблявай фабрыцы, у далейшым — намеснікам дырэктара па пастаўкам прадуктовай крамы. Пасля выхаду на пенсію з 1976 года жыў у горадзе Хмяльніцкі. Пераехаў у Ізраіль, жыў у горадзе Мігдаль-ха-Эмек. Памёр у 1996 годзе.
Сям'я Жонка — Сара (памерла ў 1993 годзе). Дзве дачкі.
Памяць Ганаровы грамадзянін горада Бірабіджан па рашэнню гарадской думы ад 8 мая 2011 годаВиктор Горелов, «Слава Григория Богорада», «агентство Еврейских Новостей», 8.5.2011. У сакавіку 2013 года яго імем названая вуліца Бірабіджана. Імя Рыгора Абрамавіча выбіта на асобнай стэле на Алеі Герояў у Бірабіджане (адкрыццё адбылося 7 мая 2015 года).Открытие Аллеи Героев в Биробиджане. 7 мая 2015 г.
Узнагароды Ордэн Славы (Узнагарода пад нумарам № 2628 ад 27.02.1944); Ордэн Славы (Узнагарода пад нумарам № 9016 ад 18.09.1944); Ордэн Славы (Узнагарода пад нумарам № 17 ад 24.03.1945); 2 медалі «За адвагу»; Медаль «За абарону Сталінграда»
Спасылкі
Богорад Григорий Абрамович
Катэгорыя:Кавалеры ордэна Славы Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна Славы