Антон Пятровіч Брынскі (; — ) — палкоўнік Савецкай Арміі, у гады Вялікай Айчыннай вайны камандзір Аператыўнага разведвальна-дыверсійнага цэнтра «Брук» РУ ГШ ЧА, Герой Савецкага Саюза, пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся 10 чэрвеня 1906 года ў сялянскай сям’і ва ўкраінскім сяле Андрэеўка (цяпер Чэмеравецкі раён Хмяльніцкай вобласці).
У 1919 у сышоў у горад Камянец-Падольскі, працаваў у кузні кавалём.
Скончыў 9 класаў агульнаадукацыйнай і лесатэхнічную школу.
Уваходзіў у ЧАПе, удзельнічаў у барацьбе з бандытызмам.
Састаяў у частках асобага прызначэння (змагаліся з бандытызмам), у 1927 уступіў у ВКП(б), на камсамольскай рабоце.
У 1926 годзе скончыў Камянец-Падольскую партыйную школу, у 1927 годзе ўступіў ва Усесаюзную камуністычную партыю (бальшавікоў)ў 1952 годзе ператворана ў Камуністычную партыю Савецкага Саюза і прайшоў навучанне ў Камянец-Падольскай раённай партыйнай школе.
Працаваў сакратаром Стараўшыцкага раённага камітэта камсамола і старшынёй выканаўчага камітэта Камянец-Падольскага раёна Хмяльніцкай вобласці.
На службе ў Чырвонай АрмііУ 1946 годзе пераназваная ў Савецкую з 1928 года.
Удзельнік вызваленчага паходу савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь 1939 года.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў каля Беластока камісарам 59-га разведвальнага батальёна 2-й Беларускай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі імя М. В. Фрунзэ 1-га стралковага корпуса 10-й арміі Заходняга фронту.
У першы бой з ворагам уступіў 22 чэрвеня 1941 пры абароне крэпасці Асавец, на чале зводнай дывізіі прыкрываў адыход 6-га кавкорпуса, у складзе групы генерала Болдзіна ўдзельнічаў у спробе адбіць заняты немцамі Мінск.
Патрапіўшы ў акружэнне, з васямнаццаццю байцамі перайшоў да партызанскіх метадаў барацьбы ў Мінскай і Віцебскай абласцях. У кастрычніку далучыўся да атрада дэсантнікаў з ГРУ ГШ ЧА на чале з Р. М. Ліньковым.
Са жніўня 1941 г. па красавік 1944 г. знаходзіўся ў распараджэнні ГРУ Генеральнага штаба Чырвонай арміі, выконваў спецыяльныя заданні ў тыле немцаў. Партызанская мянушка — «дзядзька Пеця».
Арганізаваў шэраг атрадаў. У маі 1942 года прайшоў 600 км па тылах ворага ў месцы з больш развітой сеткай чыгунак. У трохвугольніку дарог Пінск-Баранавічы-Лунінец разгарнуў дыверсійную працу, за «ўзорную арганізацыю» якой у студзені 1943 года быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
У лістападзе 1942 года, здзейсніў рэйд у Заходнюю Украіну, усталяваў сувязь з падпольшчыкамі і партызанамі Валынскай і Ровенскай абласцей.
У пачатку 1943 брыгада Брынскага зладзіла шэраг правакацый, у выніку якіх пачаліся рэпрэсіі нямецкага камандавання супраць украінскіх паліцэйскіхНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ), камплект 3500, вопіс 2, папка 46, к. 85-95. Таму апошнія сышлі ў лясы, далучыўшыся да украінскіх партызанА.Бринский. По ту сторону фронту. Воспоминания партизана. Ч. 2. — Москва, 1961, c. 172—183.
На думку некаторых гісторыкаў, такое змяненне суадносін сіл выклікала эскалацыю Ґжеґож Мотика. Антипольська акція ОУН-УПА.
Да новага 1943 года Брынскі арганізаваў партызанскую брыгаду асобага прызначэння, а ў жніўні 1943 пад выглядам партызанскага злучэння падрыўнікоў па загаду кіраўніцтва РУ ГШ КА арганізаваў Аператыўны разведвальна-дыверсійны цэнтр і ўзначаліў яго.
13 кастрычніка 1943 года яго атрад спаліў сяло (цяпер Ровенскай вобласці Украіны), забіўшы каля 60 чалавек, сярод якіх былі і дзеціГогун Александр. Народные мстители — народу. // Секретные материалы 20 века. Специальный выпуск № 2. — 2005. — С. 83-90.
У студзені 1944 прысвоена званне падпалкоўніка.
Партызаны ГРУ А. П. Брынскага зрабілі каля 5000 дыверсій на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы: пусцілі пад адхон звыш 800 эшалонаў, спалілі больш за 500 аўтамашын, 73 танка, узарвалі каля 100 мастоў.
«За Ваш геройскі подзвіг, выяўлены пры выкананні баявога задання ў тыле праціўніка», як сказана ва Указе Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года падпалкоўніку Брынскаму Антону Пятровічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3349).
У сакавіку 1944 года хворага Антона Пятровіча вывезлі з варожага тылу ў Маскву. У войска ён вярнуўся ўжо пасля заканчэння вайны. У пасляваенныя гады службу праходзіў у г. Горкім.
Пасля вайны У 1945 годзе скончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы каманднага складу «Стрэл», у 1952 годзе — курсы камандзіраў дывізій.
З 1955 года палкоўнік А. П. Брынскі ў запасе. З’яўляўся членам Савецкага камітэта ветэранаў вайны.
У адстаўцы займаўся актыўнай літаратурнай дзейнасцю, з 1961 года састаяў у Саюзе журналістаў СССР, з 1968 — у Саюзе пісьменнікаў СССР.
Аўтар шэрагу мастацкіх і дакументальных кніг.
Памёр 14 чэрвеня 1981 года ў горадзе Горкім. Пахаваны на Бугроўскіх могілках.
Сям’я Жонка: Брынская Ганна Васільеўна (1909—1976) Дачка: Валянціна Антонаўна Брынская (1929—2010) — выкладчык кафедры філасофіі медыцынскай акадэміі і кансерваторыі, пражывала ў Ніжнім Ноўгарадзе. Дачка: Тамара Антонаўна Брынская (1931 г. н.) — лекар ЛФК сухотнага санаторыя, з 2012 года на пенсіі, жыве ў Маскоўскай вобласці. Сын: Антон Антонавіч Брынскі (1945 г. н.) — палкоўнік у адстаўцы, кандыдат філасофскіх навук, чарнобылец, ганаровы ветэран Ніжняга Ноўгарада.
Узнагароды 3 ордэна Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Срэбны «Крыж Грунвальда» (Польская Народная Рэспубліка) Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ст. і інш.
Памяць thumb|Памятная дошка на д. № 2 па вул. Брынскага ў Н. Ноўгарадзе
Яго імя носяць вуліцы ў Ніжнім Ноўгарадзе і Луцку, а таксама дзіцячая бібліятэка і Дом дзіцячай культуры ў Ніжнім Ноўгарадзе. У райцэнтры Маневічы (Валынь, Украіна) каля будынка сярэдняй школы № 2 яго імя ўсталяваны бюст. А. П. Брынскі — ганаровы грамадзянін г. Луцк
На доме № 46 па вул. Грузінскай у Ніжнім Ноўгарадзе, дзе ён жыў у 1946—1971, устаноўлена мемарыяльная дошка.
У Цэнтральным архіве Ніжагародскай вобласці дачкой Валянцінай, выпускніцай Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута, створаны персанальны фонд А. П. Брынскага Р-398 з пяці вопісаў, 1878 спраў.
А. П. Брынскі стаў прататыпам аднаго з юных герояў аповесці Уладзіміра Бяляева «Старая крэпасць».
У 2006 годзе да 100-годдзя А. П. Брынскага створаны тэлефільм «Залатая зорка № 3349», выдавецтвам «Дзятлавы горы» апублікаваны кампендыем кніг «Антон Бринский: Страницы жизни», ІГЦ «Марка» да 100-годдзя А. П. Брынскага выпушчаны паштовы канверт з яго партрэтам.
Літаратура
Спасылкі
Небольшой фотопортрет А. П. Бринского Портрет А. П. Бринского Фотография А. П. Бринского Художественный конверт с портретом Героя Советского Союза Антона Бринского (1906—1981)
Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты СССР Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі