Генрык Бэта ( — ; Псеўданімы: H.Biarozka; Бярозка; Генрык Бярозка) — беларускі і польскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, каталіцкі святар.
Біяграфія Родам з-пад Сухаволі Сакольскага павета (сучасн. Падляскае ваяводства, Польшча). Скончыў духоўную семінарыю ў Сейнах, дзе навучаўся разам з многімі прадстаўнікамі літоўскага духавенства. У 1908—1912 вучыўся ў каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу, сярод беларускіх семінарыстаў прапагандаваў ідэю ўжывання роднай мовы ў душпастырскай дзейнасці.Наша вера. 2003. № 2(24). Затым прафесар духоўнай семінарыі ў Сейнах,Я. Станкевіч. З гісторыі Беларусі. Мюнхен. 1958. С. 71. у 1920-я г. рэктар духоўнай семінарыі ў Ломжы. Віцэ-афіцыял Ломжынскай кафедральнай капітулы (з 26.04.1929). Сябра рады прасінадальных экзаменатараў. Напярэдадні Другой сусветнай вайны працаваў на пасадзе рэктара Місіянерскага інстытута ў Ломжы. Быў сталым падпісчыкам газеты «Chryścijanskaja Dumka». У гады вайны і ў пасляваенны час па-ранейшаму жыў і працаваў у Ломжы. Займаўся выкладчыцкай і душпастырскай дзейнасцю, гаспадарчымі і грамадскімі справамі. З 1952 служыў пробашчам у парафіі Чыжаў Ломжынскай дыяцэзіі. У 1956 г. абраны прасінадальным экзаменатарам. Сябра Ломжынскай дыяцэзіяльнай гаспадарчай рады.Беларускія рэлігійныя дзеячы…
Папулярызаваў пчалярства, якое лічыў адным са сродкаў паляпшэння дабрабыту селяніна. У 1911 выдаў у Пецярбургу на беларускай мове (лацінкай) брашуру «Пчаліна — жывёлка малая, а карысці дае многа», у якой змясціў чарцяжы вулля, апісаў віды работ пчаляра ў залежнасці ад пораў года. Супрацоўнічаў з каталіцкай газетай «Biełarus», рэдакцыя якой выдала ў 1915 асобнай кніжкай яго сцэнічны твор «Бэтлейка» (ананімна).
Літаратура Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3.
Спасылкі
slounik.org
Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя