Лецыдзе́я (Lecidea) — род накіпных лішайнікаў сямейства лецыдзеевых.

Апісанне Слаявіна паверхневая, аднародная, гладкая, зярністая ці бародаўчатая шараватага колеру. Пладовыя целы чорныя, цвёрдыя, акруглыя з добра развітым краем, часта з чорным голым (іншы раз укрытым налётам) дыскам. Сумкі з 8 бясколернымі аднаклетачнымі спорамі. Размнажэнне пераважна сумкаспорамі.

Фікабіёнт — водарасці роду Trebouxia.

Арэал і экалогія

Вядома сотні відаў, пашыраны ўсюды, найбольш ва ўмераным клімаце. На Беларусі каля 20 відаў, у т. л. , , і інш. Трапляюцца на камянях, радзей на іншых субстратах.

Індыкатарныя расліны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Аскаміцэты Катэгорыя:Лішайнікі