Струміца (раней — Струмніца; ) — горад у Паўночнай Македоніі. Насельніцтва: 35 311. Цэнтр абшчыны Струміца.

Геаграфія Горад размешчаны ў Струміцкай катлавіне ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўночнай Македоніі, непадалёк ад мяжы з Балгарыяй і Грэцыяй. Суседнія гарады — Валандава, Радавіш (Паўночная Македонія) і Петрыч (Балгарыя). У горада працякае аднайменная рака Струміца (Струмешніца).

Гісторыя У ходзе Другой Балканскай вайны, 7 ліпеня 1913 года, горад быў захоплены ў балгараў грэкамі. Пасля бухарэсцкага міру, калі горад адышоў да Сербіі, грэчаскае насельніцтва гарадоў Струміца і Гяўгелія ў сваёй значнай частцы, перасялілася ў грэчаскі горад Кілкіс, які знаходзіцца ў 25 км ад цяперашняй мяжы з Паўночнай Македоніяй. У сілу вялікай колькасці перасяленцаў са Струміцы, Кілкіс некаторы час называлі Новай Струміцай.

Людзі, звязаныя са Струміцай Ванга (; 1911—1996) — балгарская прадракальніца македонскага паходжання. Дзімітрыас Цыцыміс — македонамах, то бок змагар за Уз’яднанне Македоніі з Грэцыяй, ураджэнец горада. футбаліст Горан Пандэў — ураджэнец горада 1983 года баскетбаліст  — ураджэнец горада 1980 года палітык Борыс Трайкаўскі нарадзіўся ў сяле Мурціна, блізу Струміцы ў 1956 годзе, у 1999—2004 гг. прэзідэнт Рэспублікі Македонія прэм’ер-міністр Зоран Заеў — ураджэнец горада 1974 года скрыпач Дзімітрыас Семсіс — ураджэнец горада 1883 года

Спасылкі Сайт абшчыны Струміца Томов, Т. Добромир Хриз, който владееше Просек и Струмица — Анамнеза, Т. 6 (2008), 97-114

Катэгорыя:Гарады Паўночнай Македоніі