Бруклінскі музей () — адзін з найбуйнейшых мастацкіх музеяў ЗША. Збор музея налічвае больш за паўтара мільёнаў экспанатаў, ад шэдэўраў старажытнага Егіпта да твораў сучаснага мастацтва.

Бруклінскі музей з’яўляецца адной з галоўных славутасцяў Нью-Ёрка. Музей размешчаны ў будынку стылю боз-ар, у цэнтры Брукліна. Плошча музея: 52,000 кв.м. Штогод музей наведваюць каля 500 тысяч чалавек. Дырэктар музея: Арнольд Леман.

Гл. таксама Музеі Нью-Ёрка

Спасылкі Афіцыйны сайт музея

Катэгорыя:Музеі Нью-Ёрка Катэгорыя:Мастацкія музеі ЗША Катэгорыя:Бруклін