Антані́наў вал, або вал Антаніна (, ) — старажытнарымскае абарончае збудаванне паміж нізоўямі ракі Клайд і залівам Ферт-оф-Форт у Шатландыі.
Гісторыя Пабудаваны ў 145 годзе Лоліем Урбікам у часы ўладарства імператара Антаніна Пія для абароны паўночных меж Рымскай Брытаніі ад варвараў. Мела 19 асноўных і шэраг дадатковых фартоў перад валам для абароны флангаў. Вышыня 3 м, шырыня каля 4,5 м, з паўночнага боку ўмацаваны ровам. У 155 годзе Антанінаў вал часова пакінуты рымскімі войскамі. Уінстан Чэрчыль у сваёй кнізе «Нараджэнне Брытаніі» дае іншую дату будаўніцтва — 186 год.
Галерэя
Гл. таксама Вал Адрыяна Лімес
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Абарончыя лініі Катэгорыя:Межы Катэгорыя:Рымская Брытанія Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Археалогія ў Вялікабрытаніі