Альхо́ўка (, ) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета.

Гісторыя Да 31 жніўня 1959 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Свірскага пассавета Свірскага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці ад 31 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10., пасля — у складзе Астравецкага раёна, дзе 11 верасня 1959 года ўключана ў склад Міхалішкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13..

Інфраструктура У Альхоўцы знаходзіцца ААТ «Кардонная фабрыка „Альхоўка“»Главная | Картонная фабрика «Ольховка» , для забеспячэння дзеяння якой створана Альхоўскае вадасховішча. Пры фабрыцы дзейнічае ГЭС «Альхоўка».

У населеным пункце працуе сярэдняя школа.Островецкий райисполком. Официальный сайт. - Учреждения образования района / Образование / Социальная сфера / | Островецкий район | Островец | Островецкий райисполком | Новост … .

У Альхоўцы змяшчаецца Царква Св. Ільі.Архив август-декабрь 2010 г. | Новости | Гродненский областной исполнительный комитет

У вёсцы кожнае лета праводзіцца аднайменны летнік настаўнікаў фізікі.

Спасылкі

Катэгорыя:Міхалішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна