«Вясёлка» — беларускі штомесячны часопіс для дзяцей. Прызначаны ў асноўным для чытачоў малодшага школьнага ўзросту, некаторыя матэрыялы даступны і для чытання дашкольнікам. Сярод часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзяцей, стаіць паміж чытанкай-маляванкай для дашкольнікаў «Буся» і часопісам для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту «Бярозка».
Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74845, для ведамасных — 748452.
Публікацыі Публікуе пераважна літаратурна-мастацкія творы і матэрыялы на грамадскія тэмы, розныя па памерах і складанасці — як для самастойнага чытання дзяцьмі 6 — 10 год, так і для чытання дзецям дарослымі альбо больш старэйшымі школьнікамі.
Друкуе апавяданні, казкі, вершы беларускіх пісьменнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песні беларускіх кампазітараў для дзяцей. Распавядае пра культуру і гісторыю Беларусі і іншых краін. Мае розныя тэматычныя рубрыкі. Вядзе літаратурную адукацыю і маральна-этычнае выхаванне сваіх чытачоў. Перавага аддаецца казкам, якія прапагандуюць дабро і справядлівасць, узаемадапамогу.
У савецкія часы тыраж часопіса складаў 100 тыс. экземпляраў. У красавіку 2012 г. наклад складаў 13500 асобнікаў, часопіс з’яўляўся самаакупным.
Па стане на сакавік 2017 г. выдадзена 720 нумароў.
Рэдакцыя «Вясёлкі» з’яўляецца таксама заснавальнікам чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў «Буся». Да пачатку выдання «Бусі» (жнівень 2013) «Вясёлка» была адзіным беларускім перыядычным выданнем для дзяцей як дашкольнага, так і малодшага школьнага ўзростуВясёлкін, В. У красавіку часопісу «Вясёлка» — 60 гадоў // Буся. — 2017. — № 1. — С. 12..
Сайт З лютага 2011 г. дзейнічае сайт часопіса, на якім змешчаны казкі і дзіцячыя вершы. У творах дакладна расстаўлены маральныя акцэнты, гэта адносіцца як да фальклорных казак («Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка», «Заяц і вожык», «Дзяцел, лісіца і варона» і інш.), так і да літаратурных твораў з казачным сюжэтам («Цямлівы кот і шляхецкі сын» А. Грушэцкага, «Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек» А. Масла, «Пра кашэчага караля і мышку-прынцэсу» Р. Баравіковай, «Бусел і бусляняты» Я. Лёсіка і інш.). На сайце створана фотагалерэя, ладзяцца конкурсы.
Узнагароды «Вясёлка» ўзнагароджана ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца пераможцам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» 2004, 2007, 2010 гадоў.
Галоўныя рэдактары Васіль Вітка (1957—1974) Еўдакія Лось (1974—1976) Анатоль Грачанікаў (1976—1978) Уладзімір Ліпскі (1978—2022) Анастасія Радзікевіч (з 2022)
Некаторыя аўтары Эдзі Агняцвет Лідзія Арабей Алесь Бачыла Раіса Баравікова Наталля Бучынская Сяргей Грахоўскі Алег Грушэцкі Васіль Зуёнак Казімір Вікенцьевіч Камейша Уладзімір Іванавіч Карызна Анатоль Клышка Пятрусь Макаль Алена Масла Павел Місько Мікола Мятліцкі Васіль Хомчанка Мікола Чарняўскі Аляксандр Якімовіч
Спасылкі Альсовы, П. І «стылёвыя» дзеткі чытаюць «Вясёлку»!.. // Звязда. — 2014. — 3 кастрычніка.
Літаратура
Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы паводле алфавіта Катэгорыя:Беларуская дзіцячая літаратура Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая Ліцера» Катэгорыя:Дзіцячыя часопісы