Арсэ́, музей Арсэ або музей д’Арсэ () — музей выяўленчых і прыкладных мастацтваў у VII акрузе Парыжа на левым беразе Сены, адзін з найбуйнейшых у свеце збораў французскага жывапісу і скульптуры перыяду 1848—1914 г. Аснову калекцыі складаюць працы імпрэсіяністаў і постімпрэсіяністаў. Калекцыя багатая таксама творамі дэкаратыўнага мастацтва ў стылі ар-нуво, фатаграфіямі і прадметамі архітэктуры.

Апісанне музея Выстава музея размяшчаецца на трох узроўнях, усе віды мастацтва (жывапіс, скульптура, архітэктура, мэбля, кіно, фатаграфія, музыка, мастацкае афармленне оперы), прадстаўлены ў храналагічным парадку. Музей Арсэ, такім чынам, запаўняе прамежак часу паміж калекцыямі музея Луўра і Музея сучаснага мастацтва Цэнтра Жоржа Пампіду.

Музей Арсэ таксама з'яўляецца месцам для правядзення спектакляў і канцэртаў. Таксама тут праводзіцца штогадовы фестываль, прысвечаны паходжанню кіно. Наведвальнікі могуць рэгулярна наведваць канферэнцыі і круглыя сталы, у асаблівасці звязаныя з часовымі выставамі.

Гісторыя Музей Арсэ размяшчаецца ў былым будынку аднайменнага чыгуначнага вакзалу і атэля на левым беразе Сены ў самым цэнтры Парыжа, які прымыкае да яго, праз раку ад Луўра. Вакзал, спраектаваны архітэктарам Віктарам Лалу, быў адчынены 28 мая 1900 г. і стаў першым у свеце электрыфікаваным вакзалам. Арсэ абслугоўваў кірунак руху Парыж — Арлеан. Аднак да 1939 г. рух цягнікоў з гэтага вакзала практычна спыніўся.

У 1971 годзе было прынята рашэнне разбурыць будынак. На шчасце, гэтага не адбылося, і падчас знаходжання Жоржа Пампіду на пасадзе прэзідэнта з'явілася ідэя пераўтварыць вакзал у музей. У 1978 г. збудаванне атрымала статус гістарычнага помніка. Пераемнік Пампіду, Жыскар д’Эстэн пачаў працэс рэканструкцыі вакзала і пераўтварэнні яго ў музей. Праца пачалася ў 1980 годзе, а ў 1986 г. тут быў адчынены музей, спраектаваны італьянскім архітэктарам Гае Аўленці.

Музей У цяперашні час у Арсэ дэманструюцца работы такіх майстроў, як: Жан Беро П’ер Банар Вінцэнт Ван Гог Поль Гаген Эдгар Дэга Каміль Каро Гюстаў Курбэ Люсьен Леві-Дзюрмэ Эдуар Манэ Жан-Франсуа Міле Клод Манэ Эдвард Мунк Каміль Пісаро Агюст Рэнуар Жорж Сёра Поль Сіньяк Альфрэд Сіслей Анры дэ Тулуз-Латрэк Тэадор Шасерыё Дамінік Энгр

Наведванне музея Квіток - 8 еўра, Ільготы для наведвальнікаў 18 - 30 гадоў - 5,50 еўра, для ўсіх - пасля 18 гадзін па чацвяргах і пасля 16.15 у астатнія дні. Бясплатны ўваход для наведвальнікаў маладзей 18 гадоў, інвалідаў з суправаджальным, для моладзі 18 - 25 гадоў па чацвяргах пасля 18 гадзін, для ўсіх - у першую нядзелю месяца.

Глядзіце таксама Спіс музеяў Парыжа

Спасылкі

Аб музеі Арсэ на сайце інфранс.ру віртуальная экскурсія па музею на сайце Insecula Арсэ, французскі жывапіс, на сайце Insecula Арсэ, скульптура, на сайце Insecula Satellite image from Google Maps

Катэгорыя:Нацыянальныя музеі Францыі Катэгорыя:Імпрэсіянізм Катэгорыя:Постімпрэсіянізм Катэгорыя:Музеі Парыжа * Катэгорыя:VII акруга Парыжа Катэгорыя:Мастацкія музеі Францыі Катэгорыя:Вакзалы Парыжа Катэгорыя:Мастацкія інстытуцыі ў былых прамысловых будынках