Сцяна Рэфармацыі (, ) — помнік са статуй і берэльефаў, устаноўлены ў Жэневе, Швейцарыя ў гонар асноўных дзеючых асоб і падзей пратэстанцкай Рэфармацыі.

Сцяна Рэфармацыі размешчана на тэрыторыі універсітэта Жэневы, заснавальнікам якога быў Жан Кальвін, і была адкрыта ў 1909 годзе ў гонар 400-годдзя з дня нараджэння Кальвіна і 350-годдзя з даты заснавання ўніверсітэта. thumb|злева|У цэнтры Сцяны Рэфармацыі — Гіём Фарэль, Жан Кальвін, Тэадор Беза, і Джон Нокс. thumb|злева|Даўжыня Сцяны Рэфармацыі — 100 метраў У цэнтры помніка выяўлены пяціметровыя статуі чатырох галоўных дзеячаў кальвінізма: Тэадор Беза (1519—1605) Жан Кальвін (1509—1564) Гіём Фарэль (1489—1565) Джон Нокс (c.1513 — 1572)

Злева ад цэнтра размешчаны трохметровыя статуі: Вільгельм I Аранскі (1533—1584) Гаспар II дэ Каліньі (1519—1572) Фрыдрых Вільгельм I Брандэнбургскі (1620—1688)

Справа ад цэнтра размешчаны трохметровыя статуі: Роджэр Уільямс (1603—1684) Олівер Кромвель (1599—1658) Іштван Бачкаі (1557—1606)

Уздоўж сцяны, па абодва бакі ад цэнтральнай статуі, выгравіраваны дэвіз Рэфармацыі і Жэневы: Post Tenebras Lux (лац. Пасля змроку святло). На пастаменце цэнтральнай статуі выгравіравана хрыстаграма: ΙΗΣ.

Спасылкі

Катэгорыя:Творы 1909 года Катэгорыя:Помнікі Швейцарыі Катэгорыя:Жэнева Катэгорыя:Сцены Катэгорыя:Рэфармацыя