Ма́тачкін ШарУ — Матаччын Шар () — праліў, які аддзяляе Паўночны востраў Новай Зямлі ад Паўднёвага і злучае Баранцава мора з Карскім морам.
Матачкін Шар досыць глыбокі, мае якарныя стаянкі. Берагі высокія, месцамі абрывістыя. Даўжыня каля 100 км (98 км), шырыня (у найбольш вузкай частцы) каля 0,6 км. Глыбіня каля 12 м. Большую частку года пакрыты лёдам. На беразе ў летні час здаўна размяшчаюцца прамысловыя пасёлкі (Матачкін Шар, Сталбавы).
Крыніцы
Літаратура — С. 203.
Спасылкі
Катэгорыя:Пралівы Расіі Катэгорыя:Паўночны Ледавіты акіян