Джуба — сталіца Паўднёвага Судана, адміністрацыйны цэнтр штата Цэнтральная Экваторыя.
Гісторыя У XIX стагоддзі ў наваколлях Джубы размяшчаліся гандлёвы пост і місія пад назвай Гандакора.
Брытанскія намеры аб’яднаць паўднёвую частку Судана з Угандай пацярпелі крах, калі ў 1947 годзе ў Джубе было падпісана пагадненне аб аб’яднанні паўночнага і паўднёвага Судана. У 1955 годзе за мяцежом, паднятым у горадзе салдатамі з поўдня рушыла ўслед Першая Суданская грамадзянская вайна, якая скончылася толькі ў 1972 годзе.
У 1977 годзе ў горадзе быў адкрыты ўніверсітэт. Падчас Другой Суданскай грамадзянскай вайны Джуба знаходзілася ў цэнтры ваенных падзей.
У 2005 годзе Джуба была перададзена Народнай арміі вызвалення Судана.
Пасля абвяшчэння незалежнасці краіны з’явілася інфармацыя, што сталіца Паўднёвага Судана можа быць перанесена і пабудавана ў іншым месцыLenta.ru: У свеце: Паўднёвы Судан пабудуе новую сталіцу. 4 верасня 2011 года ўрад Паўднёвага Судана вырашыў перанесці сталіцу з Джубы ў горад Рамсель у 240 км на поўнач, паколькі ўлады штата Цэнтральная Экваторыя, на тэрыторыі якога знаходзіцца Джуба, адмовілі цэнтральным уладам у вылучэнні неабходнай колькасці зямлі пад пабудову новых дзяржаўных будынкаў, пераезд можа заняць каля шасці гадоў, бо ў Рамселе трэба пабудаваць шматлікія ўрадавыя аб’ектыУлады Паўднёвага Судана вырашылі перанесці сталіцу .
Насельніцтва У 2007 годзе насельніцтва горада складала 172 730 чалавек.
Дынаміка росту насельніцтва: Год Насельніцтва 1973 (перапіс) 56 737 1983 (перапіс) 83 787 1993 (перапіс) 114 980 2005 (ацэнка) 163 442 2007 (ацэнка) 172 730
Спасылкі Клімат Джубы
Катэгорыя:Гарады Паўднёвага Судана Катэгорыя:Сталіцы дзяржаў