Гуга Капет (, 938 — 24 кастрычніка 996) — граф Парыжа (956—996), герцаг заходніх франкаў (956—996), кароль заходніх франкаў, кіраваў у 987—996 гадах. Заснавальнік каралеўскай дынастыі Капетынгаў. Сын герцага Гуга Вялікага і Эдвігі Саксонскай.

Сэнс мянушкі Капет быў ужо ў XIII стагоддзі згублены, верагодна, яна выклікана было якой-небудзь асаблівасцю ў касцюме Гуга (найбольш верагодны галаўны ўбор). У крыніцах сустракаюцца формы: Capito, Caputius, Capetus, Capatus, у XII стагоддзі — Huon Chaped, а ў французскім эпасе (chanson de geste) — Huon Chapet.

Катэгорыя:Раберціны Катэгорыя:Капетынгі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Графы Парыжскія Катэгорыя:Графы Арлеанскія Катэгорыя:Каралі французскія