thumb|right|350px|Намінальны ВУП на душу насельніцтва ў доларах ЗША (па стане на 2008 год) thumb|right|350px|ВУП на душу насельніцтва 2008 г., пералічаны па парытэту пакупніцкай здольнасці Максімум: Люксембург — 58 600 дол. ЗША Мінімум: Усходні Тымор — 400 дол. ЗША Сярэдняе па ўсім свеце: 8800 дол. ЗША
Валавы́ ўну́траны праду́кт (ВУП) — абагульнены эканамічны статыстычны паказчык; паказвае сукупны кошт усіх тавараў і паслуг, створаных у межах краіны як рэзідэнтамі, так і нерэзідэнтамі. З’яўляецца адным з базавых паказчыкаў эканамічнага развіцця краіны.
Разлічваецца трыма метадамі: па даходах, па выдатках, і метадам даданага кошту. Прымяняюць у Сістэме нацыянальных рахункаў (СНР). На рахунку «Вытворчасць» СНР ВУП вылічваюць як розніцца паміж аб’ёмамі сукупнага выпуску і прамежкавага спажывання, на рахунку «Стварэнне даходаў» — як сума аплаты працы наёмных работнікаў, чыстых падаткаў на вытворчасць і сукупнага прыбытку ў эканоміцы, а на рахунку «Выкарыстанне даходаў» — як сума выдаткаў на канчатковае спажыванне і ашчаджэнні.
ВУП адрозніваецца ад паказчыка чыстага ўнутранага прадукту на велічыню спажывання асноўнага капіталу. ВУП разлічваецца ў фактычных асноўных і рынкавых цэнах (намінальны ВУП). Для вывучэння дынамікі ВУП прымяняюць сталыя цэны. Рэальны ВУП разлічваецца метадам дэфлятавання.
ВУП на душу насельніцтва вылічваюць дзяленнем ВУП на колькасць жыхароў краіны. Для большай якасці параўнання ён часта падаецца з папраўкай на розніцу цэн у розных краінах.
ВУП паказвае толькі грашовы эквівалент усёй створанай прадукцыі, а не якасць прадукцыі, таму не можа прымяняцца для параўнання дабрабыту і якасці жыцця. Для гэтага існуюць іншыя паказчыкі, такія як Індэкс чалавечага развіцця.
Унізе паказаны краіны з найбольшымі ВУП у мільярдах долараў ЗША: Месца Краіна 1980 1990 2000 2003 20092021https://data.worldbank.org/indicator/NY.GDP.MKTP.CD?year_high_desc=true1. ЗША 2.795,600 5.803,300 9.824,700 10.857,200 14.256,27522.996,1002. Кітай 301,500 387,800 1.080,800 1.372,0005.100,00017.734,0633. Японія 1.072,900 3.052,200 4.766,100 4.290,700 5.068,0594.937,4224. Германія 826,100 1.547,000 1.875,200 2.386,200 3.352,7424.223,1165. Вялікабрытанія 536,700 994,600 1.440,900 1.775,000 2.183,6073.186,8606. Індыя 175,500 313,100 460,800 556,1001.340,0003.173,3987. Францыя 682,400 1.219,800 1.313,300 1.731,600 2.675,9512.937,4738. Італія 454,600 1.104,500 1.077,600 1.455,4002.200,0002.099,8809. Канада 268,900 582,700 724,200 850,5001.370,0001.990,76210. Паўднёвая Карэя 62,200 252,600 461,500 520,900943,9401.798,53411. Расія 42,000 85,600 259,700 428,8001.220,0001.775,80012. Бразілія 148,900 465,000 599,800 507,0001.670,0001.608,98113. Аўстралія 156,700 307,900 378,700 508,200928,0401.542,66014. Іспанія 221,800 511,500 562,800 827,1001.670,0001.425,27715. Мексіка 202,000 262,700 581,400 611,600900,0501.293,03816.Інданезія72,480106,140165,020234,770539,5801,186,09217. Нідэрланды 178,400 295,500 371,600 509,300871,5201.018,00718.Саудаўская Аравія164,540117,630189,510215,810429,100833,54119.Турцыя68,820150,680274,430314,590649,270815,27120. Швейцарыя 107,600 229,500 240,400 314,000558,200812,86721. Тайвань 41,400 160,400 309,600 288,800390,800774,70022.Польшча56,70065,980172,220217,830439,740674,04823. Швецыя 128,900 238,300 239,800 297,500436,540627,43724. Бельгія 121,700 197,800 228,700 300,800483,250599,87925.Тайланд32,35085,340126,390152,280281,710505,98126.Ірландыя21,75049,310100,210164,470236,640498,55927.Аргенціна76,960141,350284,200127,590332,980491,49228.Нарвегія64,440119,790171,250228,860389,190482,43729.Венесуэла59,12048,600117,14083,620329,790482,35930.Ізраіль24,90060,700132,460127,050207,95481,59131. Аўстрыя 80,200 162,100 191,200 251,000401,760
ВУП Беларусі
На 2010 год ВУП Беларусі па разліках МВФ склаў 52,9 млрд дол. (69-е месца ў свеце), паводле парытэту пакупніцкай здольнасці — 130,8 млрд дол. (59-е месца). На 2021 год ВУП Беларусі па разліках МВФ склаў 68,219 млрд дол. (74-е месца ў свеце), паводле парытэту пакупніцкай здольнасці — 203 млрд дол. (69-е месца)
Гл. таксама Валавы нацыянальны прадукт Валавы рэгіянальны прадукт Спіс еўрапейскіх краін паводле ВУП Знешні доўг
Спасылкі Статыстыка ВУП па розных краінах Economic & Social Data Ranking Спіс краінаў па ВУП на душу насельніцтва Ранжаванне краінаў свету па ВУП на душу насельніцтва
Катэгорыя:Макраэканоміка Катэгорыя:Сістэма нацыянальных рахункаў Катэгорыя:Макраэканамічныя індыкатары