Пелагскія астравы () — самы паўднёвы архіпелаг Італіі, які знаходзіцца паміж Мальтай і Тунісам.
Архіпелаг складаецца з трох вулканічных астравоў: Лампедуза, Ліноза і незаселенага Лампіёнэ. Геаграфічна архіпелаг адносяць да Афрыкі. Найвышэйшы пункт — 186 м над узроўнем мора (Монтэ-Вулкана). Плошча астравоў — 25,5 км².
Насельніцтва астравоў — каля 6 тыс. чалавек (2004). Адміністрацыйна Пелагскія астравы з’яўляюцца камунай у складзе сіцылійскай правінцыі Агрыджэнта.
Спрыяльны клімат і ўнікальная марская фаўна (мальтыйска-пелагская) прыцягваюць турыстаў, аднак з-за блізкасці да Афрыкі (да Туніса крыху больш за 100 км) астравы маюць праблемы з нелегальнымі эмігрантамі, якія накіроўваюцца ў Еўропу.
Спасылкі Isole Pelagie Pelagie Islands — My Guide Sicily