Ліпарскія астравы (часам Эолавы, Эалійскія) () — група астравоў у Тырэнскім моры на поўнач ад Сіцыліі. Шэсць з іх ўтвараюць абшчыну Ліпары, на сёмым востраве (Саліна) размешчаны абшчыны Санта-Марыя, Мальфа і Рынелья.

Усе астравы вулканічнага паходжання. На аднайменным востраве да сённяшняга часу пастаянна актыўны вулкан Стромбалі. На астравах Ліпары і Вулкана сустракаюцца фумаролы.

Да Ліпарскіх астравоў належаць:

thumb|250px|left|На востраве Алікудзі Ліпары Саліна Вулкана Стромбалі Філікудзі Алікудзі Панарэя Басілуца

У летні сезон тры разы на тыдзень да астравоў ходзіць паром з Неапаля, які рухаецца далей у Мілаца на Сіцыліі і вяртаецца назад. Акрамя яго, кожны дзень на астравы ходзяць катэры на падводных крылах з Месіны. Ліпарскія астравы знаходзяцца ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Літаратура

Спасылкі

Ліпарскія астравы на сайце ЮНЕСКА Ліпарскія астравы ў энцыклапедыі Зямлі Агульны даведнік

Катэгорыя:Вулканічныя астравы