thumb|right|220px|Эрэсун і Эрэсунскі мост Э́рэсун (, ), таксама Зунд () — праліў паміж востравам Зеландыя (Данія) і Скандынаўскім паўвостравам (Швецыя). Разам з іншымі Дацкімі пралівамі злучае Балтыйскае і Паўночнае мора.

У Эрэсуна размешчаны два буйных горада — Капенгаген і Мальмё, звязаныя адзін з адным Эрэсунскім мастом, які складаецца з уласна моста і тунэля.

Праліў ўзнік каля 8000 гадоў таму, калі вызваленая ад цяжару льдоў ледніковага перыяду Скандынаўская пліта пачала нахіляцца, падняўшыся на поўначы і апусціўшыся на поўдні; воды Паўночнага мора размылі перашыек у раёне цяперашняга Эрэсуна і затапілі шырокія нізінныя тэрыторыі, утварыўшы Балтыйскае мора.

Гл. таксама Паўвостраў Сконэ

Катэгорыя:Дацкія пралівы Катэгорыя:Пралівы Швецыі