Эванджэліста Тарычэ́лі (; , Фаэнца — , Фларэнцыя) — італьянскі матэматык і фізік, вучань Галілея. Вядомы як аўтар канцэпцыі атмасфернага ціску і прадаўжальнік справы Галілея ў галіне распрацоўкі новай механікі. Вучнем Тарычэлі быў Вінчэнца Вівіяні.
Матэматычную адукацыю атрымаў у Рыме. З 1642 года прафесар матэматыкі і фізікі ў Фларэнтыйскім універсітэце.
Галоўныя адкрыцці У 1643 годзе адкрыў існаванне атмасфернага ціску і вакууму (Тарычэліева пустата). Вынайшаў ртутны барометр і спіртавы тэрмометр. Займаўся канструяваннем мікраскопаў, шліфаваў лінзы для тэлескопаў.
У 1641 годзе сфармулявай закон выцякання вадкасці праз адтуліны сасуда і вывеў формулу скорасці выцякання (формула Тарычэлі)Физика : учеб. для 7-го кл. учреждений общ. сред. образования с рус. яз. обучения / Л. А. Исаченкова, Ю. Д. Лещинский; под ред. Л. А. Исаченковой. — 2-е изд., пересмотр. — Минск : Нар. асвета, 2013. — 183 с. : ил..
У гонар вучонага атрымала назву пазасістэмная адзінка адзінка вымярэння ціску — тарычэлі (тор).
Асноўныя працы Trattato del moto (1640). Opera geometrica (1644). Lezioni accademiche (1715, пасмяротна.) Esperienza dell’argento vivo (Берлін, 1897, пасмяротна).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Фізікі Італіі Катэгорыя:Матэматыкі Італіі Катэгорыя:Матэматыкі XVII стагоддзя Катэгорыя:Асобы на марках