Гуа́яс () — рака ў заходнім Эквадоры, упадае ў Гуаякільскі заліў Ціхага акіяна. Рака дала назву правінцыі Гуаяс, на ёй стаіць адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы эквадорскі горад Гуаякіль.
Рака Гуаяс намалявана на гербе Эквадора.
Рака бярэ свой пачатак ля падножжа вулкана Чымбараса.
Даліна ракі Гуаяс цягнецца ў мерыдыяльным кірунку ля падножжа Анд і аддзелена ад узбярэжжа Ціхага акіяна.
Катэгорыя:Рэкі Эквадора