Арыстарх Апалонавіч Белапо́льскі (; , Масква — ) — рускі і савецкі астрафізік, акадэмік РАН (1903).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1877). Са студэнцкіх гадоў працаваў ва ўніверсітэцкай астранамічнай абсерваторыі, потым у Пулкаўскай абсерваторыі (1888—1934, дырэктар: 1917—1919).

Адзін з першых, хто пачаў карыстацца ў астрафізічных даследаваннях спектральным аналізам і фатаграфіяй, фатаграфуючы каметы, Месяц у час зацьменняў, сонечную карону, дэталі на паверхні Сонца. Эксперыментальна давёў магчымасць выкарыстання эфекта Доплера для вымярэння прамянёвай (радыяльнай) хуткасці нябесных целаў. Заўважыў у спектрах пераменных зорак — цэфеід — зрух фазы між змяненнямі ў іх бляску і прамянёвай хуткасці, выкліканы іх пульсацыяй. У доследах з вымярэннямі прамянёвай хуткасці розных частак колцаў Сатурна давёў іх несуцэльную будову (1895, адначасова з іншымі астраномамі).

Склаў першы падручнік астрафізікі на рускай мове.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Астрафізікі Расіі Катэгорыя:Астрафізікі СССР Катэгорыя:Астраномы Расійскай імперыі Катэгорыя:Астраномы СССР