Майкл Колінз (; , Рым, Італія — , Нэйплз, Фларыда, ЗША) — касманаўт ЗША і тэставы пілот, генерал-маёр ВПС ЗША ў адстаўцы.

Пабываў у космасе двойчы. Першы палёт на «Джэміні-10» (ліпень 1966).

Другі палёт — вакол Месяца на «Апалон-11» (ліпень 1969), калі Ніл Армстранг і Эдвін Олдрын рабілі першую высадку на паверхню спадарожніка Зямлі, у гэты час Колінз пілатаваў касмічны карабель на арбіце Месяца. Ён адзін з 24 чалавек на Зямлі, які злятаў да Месяца. За гэты палёт Колінз быў узнагароджаны медалём НАСА «За выбітныя заслугі» ў 1970 годзе.

У 2009 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША Залатым медалём Кангрэса.

Літаратура

Катэгорыя:Постаці ЗША Катэгорыя:Касманаўты Катэгорыя:Асобы на марках